Беларускія імпрэзы на фэсце «LAMPA» ў Цэсісы (Латвія)

09.06.2023 - 10.06.2023 16:00 - 20:00 ------------ Бясплатнае

У пятніцу і суботу, 9 і 10 чэрвеня, у Цэсісы адбудзецца фэст «LAMPA». Будуць і беларускія імпрэзы!



Дата: 9 і 10 чэрвеня

Месца: парк палаца Цэсіса, парк Maija, плошча Pils, Цэсіс


У суботу, 10 чэрвеня, у 12:30 адбудзецца дыскусія «Паміж дранікамі і блінамі з бульбы: рэцэпт ідэнтычнасці беларускага чалавека».

З якімі цяжкасцямі сутыкаюцца беларускія ўцекачы ў Латвіі?

Ці надышоў час для стварэння ідэнтычнасці новых беларусаў і што такое беларус XXI стагоддзя?

Ці дастаткова ведання мовы і ўмення беспамылкова знайсці бульбу ў іншай краіне, каб прыгатаваць найлепшыя дранікі ці дранікі? Далучайцеся да абмеркавання!


 У суботу з 15:00 у палатцы № 30 аб’яднання «Жадаю дапамагчы ўцекачам» будуць прадстаўлены і беларусы.


У праграме процьма іншых падзей і актыўнасцей:

дыскусіі на англійскай мове

Квір-палатка

LAMPA для дзяцей

Вывучайце праграму і прыязджайце.

Уваход вольны! Ёсць магчымасць ахвяраваць грошы фестывалю LAMPA і яго сябрам.


А з Рыгі ў Цэсіс накіруюць нават дадатковыя цягнікі!




Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Каб адчуваць» у Гродне

11.06.2026 16:00 - 19.07.2026 18:00 Новы Замак (Сенатарская зала) (вул. Замкавая, 20)

Квіз «Шуфлядка» ва Уроцлаве

15.07.2026 (19:00 - 21:00) Pierre Dollé (ul. Wąska 5/LU1)

Квіз «Шуфлядка» ў Гданьску

17.07.2026 (19:30 - 21:30) Irish Pub G10 (Grodzka 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ