Беларускія казкі на стужках ад «Дыяфільм live» ў Варшаве

12.08.2023 17:00 - 18:00 scena TR Warszawa (ul. Marszałkowska 8) 40 злотых
 12 жніўня (у суботу) праект «Дыяфільм live» вяртаецца ў Варшаву з «Беларускімі казкамі на стужках» для дзетак і іх бацькоў.


Дата: 12 жніўня

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: scena TR Warszawa, ul. Marszałkowska 8, Варшава 

«Беларускія казкі на стужках» — гэта свята для ўсёй сям’і ў атмасферы «аналагавага» цуду.

 У праграме казкі і вершы Надзеі Ясмінскай, Вольгі Гапеевай, Андрэя Хадановіча і Андрэя Скурко. 

Бацькі змогуць паглыбіцца ў дзівосныя ўспаміны свайго дзяцінства, калі звычайная белая прасціна станавілася парталам у казачны свет. Дзеці пачуюць новыя ці ўжо забытыя старыя добрыя казкі, расказаныя з дапамогай чарадзейнага дыяпраектара. 

Працягласць — 60 хвілін. Узрост дзяцей 5+. Мова паказу — беларуская.


 Квіткі коштам 40 злотых набывайце па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Ягор Забелаў у Берліне

08.12.2025 (20:30 - 22:00) PANDA Platforma (Knaackstraße 97)

Калякалядны Вольскі ва Уроцлаве

11.12.2025 (19:00 - 21:00) Клуб ALIVE (Kolejowa 12)

NAVIBAND у Гданьску

14.12.2025 (20:00 - 23:00) Drizzly Grizzly (Elektryków 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ