«Беларускія казкі на стужках» у Беластоку

20.02.2024 17:00 - 19:00 Беластоцкі тэатр лялек (Konstantego Kalinowskiego 1) Бясплатнае

20 лютага, на фінал Дэкламатарскага конкурсу да Дня роднай мовы, праект «Дыяфільм live» прывязе ў Беласток праграму «Беларускія казкі на стужках»/

Дата: 20 лютага

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: Беластоцкі тэатр лялек, Konstantego Kalinowskiego 1, Białystok

Калі вы ў апошні раз глядзелі дыяфільмы? Хіба ў тыя барадатыя часы, калі трава была зеляней, дрэвы — вышэй, а марозіва каштавала 5 капеек.
Зараз дыяфільмы ўспрымаюцца хутчэй як рэтра-з’ява. Але і яе можна асучасніць — варта дадаць крышачку магіі.

Праект «Дыяфільм live» ўжо 7 гадоў стварае свае і паказвае старыя дыяфільмы — на вялікім экране, у аўтарскай інтэрпрэтацыі, з жывой музыкай і кайфовай агучкай.

Вас чакаюць творы Надзеі Ясмінскай, Вольгі Гапеевай, Андрэя Хадановіча і Андрэя Скурко, праілюстраваныя малюнкамі сучасных беларускіх мастакоў, агучаныя праектам «Дыяфільм live».



Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Прагулкі па Мінску: замалёўкі і ўспаміны» ў Мінску

04.09.2026 12:00 - 13.09.2026 20:00 галерэя «Арцель» (Незалежнасці 58/1-6)

Выстава Алены Хайрулінай «Сімфонія колеру» ў Віцебску

08.09.2026 17:00 - 04.10.2026 17:00 выставачная зала (Фрунзэ, 11)

Імпрэза «Мінск народных» у Мінску

12.09.2026 (17:00 - 19:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ