Беларускія сняданкі ў Кракаве

17.01.2026 11:30 - 13:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6) Данаты

У суботу, 17 студзеня, у Кракаве ладзяць беларускі сняданак - утульную сустрэчу са смачным сняданкам у коле землякоў і зямлячак.


Вас чакаюць новыя знаёмствы, цёплая атмасфера, смачная ежа, гарбатка ды кава.

Другая палова сустрэчы будзе прысвечана праграме падтрымкі, якая дзейнічае для жыхароў і жыхарак Малапольшчы, у тым ліку для мігрантаў і мігрантак.

Адмысловая госця - Аляксандра Дойніч.

Яна падзеліцца досведам удзелу ў праграме: як падаваць заяўку, на што звярнуць увагу, якія ёсць падводныя камяні

Дзякуючы праграме яна цяпер вучыцца кіраваць аўто амаль без уласных фінансавых укладанняў.

У праграме падтрымкі асаблівая ўвага надаецца: моладзі, жанчынам да 89 гадоў, людзям з інваліднасцю.

Удзел - вольны данат. Рэгіструйцеся па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава “Замест тысячы слоў” у Мінску

15.01.2026 09:00 - 08.03.2026 19:00 Галерэя “Лабірынт” (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава маляванак «Мастацтва святла» ў Віцебску

03.02.2026 15:00 - 12.03.2026 19:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Выстава "Імаджынарыум Сальвадора Далі" ў Мінску (18+)

28.02.2026 10:00 - 12.04.2026 19:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Iva Sativa ў Вільні

21.03.2026 (20:00 - 22:00) Paviljonas (Pylimo gatvė 21B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ