ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Беларусы і расіяне: будучыня без дыктатараў»: дыскусія ў Варшаве

12.04.2022 18:00 - 20:00 Беларускі Моладзевы Хаб (plac Konstytucji 6) Бясплатнае

12 красавіка ў Беларускім Моладзевым Хабе адбудзецца дыскусія «Беларусы і расіяне: будучыня без дыктатараў».



Дата: 12 красавіка

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Моладзевы Хаб, пляц Канстытуцыі 6, Варшава

Пасля пачатку вайны ва Украіне беларусы, якія прагнулі пераменаў, апынуліся закладнікамі сітуацыі. Зрэшты, як і апазіцыйна настроеныя расейцы, якія з першых дзён выходзілі на пратэсты і трапілі пад рэпрэсіі. Яны таксама былі вымушаныя пакінуць Расею, каб пазбегнуць турэмных пакаранняў або прызыву ў войска.

Ці магчымае цяпер стварэнне новага падмурка для будучых адносін без дыктатараў? На гэтае пытанне будуць шукаць адказы падчас дыскусіі: «Беларусы і расіяне: будучыня без дыктатараў» у межах праекта «Адказы для Беларусі».

Удзельнікі дыскусіі:

Андрэй Вардамацкі — сацыёлаг, «Беларуская аналітычная майстэрня»;

Анастасія Сяргеева — кіраўніца праўлення ВОТ Фонду, сябра праўлення Асацыяцыі Za wolną Rosję;

Руслан Шошын — журналіст, Rzeczpospolita.

Рэгістрацыя па спасылцы


Вам можа быць цікава

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Куратарская экскурсія па Літаратурным музеі Петруся Броўкі ў Мінску

27.08.2026 (18:00 - 20:00) Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К.Маркса, 30, кв. 4)

«Літаратурная экспедыцыя» ў Мінску

30.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ