ПАДЗЕЯ ДНЯ: BelFemDay: беларуская жаночая бізнэс-канферэнцыя ў Варшаве

07.10.2022 16:30 - 21:00 Hilton Warsaw City (Grzybowska 63) Бясплатнае
 
7 кастрычніка, у пятніцу, у Варшаве — бізнэс-канферэнцыя «BelFemDay».




Дата: 7 кастрычніка

Час: з 16.30 да 21.30 (час мясцовы)

Месца: Hilton Warsaw City, Grzybowska 63, Варшава


Беларускі-прадпрымальніцы, бізнес-кансультанткі і грамадскія актывісткі падзеляцца асабістым досведам станаўлення бізнесу ў Польшчы.


Сярод спікерак — Аліна Коўшык, прадстаўніца Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні, прадпрымальніца Марыя Мароз, ментарка Вераніка Ліндарэнка.


Спікеркі раскажуць аб праблемах і адкрыцці бізнесу, абмяркуюць магчымасці аб’яднання і падтрымкі, найлепшыя прыклады прадпрымальнасці і зацятасці, самастойнасці і творчасці ў бізнесах розных памераў: ад самазанятасці да сярэдніх і буйных прадпрыемстваў.

Мяркуецца, што вынікам стане стварэнне жаночага дзелавога клуба.


Імпрэза ладзіцца пра падтрымцы платформы прадпрымальніцкіх ініцыятыў AIST і Belarus Business Center.

Падрабязную праграму і тэмы выступаў можна глядзець на старонцы канферэнцыі па спасылцы. Рэгістрацыя па спасылцы абавязковая.


Мужчынам уваход таксама адчынены.





Вам можа быць цікава

Вечарына «Мастацкі Бамонд» у Мінску

30.06.2026 (19:00 - 21:00) Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус) (Леніна, 20)

Паказ фільма Юрыя Тарыча «Народны паэт» у Мінску

01.07.2026 (19:00 - 21:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Спектакль «Бежанцы 1915» у Тыкоціне

05.07.2026 (17:00 - 19:00) Salon pod Sowami (ul. Poświętna 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ