Бэзавы музычна-паэтычны салон у Вільні

07.05.2023 18:00 - 20:00 Віленскі беларускі музей імя І. Луцкевіча (Vilniaus, 20) Бясплатнае

У нядзелю, 7 траўня, у Віленскім беларускім музеі імя І. Луцкевіча ладзяць бэзавы музычна-паэтычны салон.



Дата: 7 траўня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Віленскі беларускі музей імя І. Луцкевіча, Vilniaus, 20, Вільня


Калі вы ўмееце граць на пэўным музычным інструменце, завітвайце ў салон. Кожнаму музыку будзе вольная сцэна. А ў бібліятэчнай залі ё фартэпіяна. ⠀ Калі вы пішаце вершы, таксама прыходзьце.

Кожнаму паэту — вольны мікрафон. Калі вы пішаце прозу, то можна будзе прачытаць невялічкі ўрывак з твору.

А калі вы нічога не пішаце, але апантана чытаеце — вас таксама чакаюць! Мікрафон вольны і для чытання любых беларускіх вершаў! ⠀

Дрэс-код — штосьці бэзавае. Напрыклад, бэзавая блуза ці фіялетавы капялюш, сіняя спадніца ці фіялкавая брошка. Можна і проста павязаць на руку бэзавую стужку.

Уваход вольны!




Вам можа быць цікава

Выстава “Шляхамі часу. Да 90-годдзя з дня нараджэння Мікалая Апіока” ў Мінску

27.02.2026 17:00 - 11.05.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Ян Яраш і Міхаіл Радунскі ў Варшаве

26.04.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

«Irdorath» у Брне

30.04.2026 (18:15 - 21:00) Sono Centrum (Veveří 113)

Лонгплей у Сопаце

02.05.2026 (20:00 - 22:00) Marahub (Jacka Malczewskiego 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ