Бібліяноч у Мінску

29.04.2022 19:00 - 23:00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр-т Незалежнасці, 116) Бясплатнае

29 красавіка Нацыянальная бібліятэка запрашае на акцыю ў падтрымку чытання «Бібліяноч-2022» і прапануе ўсім гасцям адправіцца разам у новае стагоддзе.



Дата: 29 красавіка

Час: з 19.00

Месца: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, пр-т Незалежнасці, 116, Мінск

Мерапрыемствы аб’яднаныя тэмай «NLB. Энергія будучыні» і прысвечаны 100-годдзю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Першы прыпынак — «Энергія зносін».

У 19.00 вас сустрэнуць студэнты кафедры рэжысуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, якія рыхтуюць чароўнае тэатралізаванае адкрыццё Бібліяночы.

Наступны (трошкі сакрэтны) крок — актыўны квест па бібліятэцы «Унутры ромбакубаактаэдра». З яго дапамогай можна атрымаць фішкі і трапіць на бонусныя пляцоўкі — «Энергія майстра» і «Энергія неба».

Жадаеце кінуць выклік сабе і акружаючым? Вас чакаюць у зоне «Энергія інтэлекту»! Менавіта тут пройдуць шахматна-шашачны турнір і майстар-класы па гульні ў шахматы.

А у «Энергіі гульні» разнастайнасць «настолак» ад «HobbyGame» не пакіне абыякавымі нікога.

«Энергія музыкі» захопіць вас у музычна-літаратурнай гасцінай «Прагулкі скрозь стагоддзі» на лекцыі «Тытаны рамантычнага класіцызму» і фартэпіянным канцэрце. Любіце фолк? Для вас выступ фолк-гурта «Guda». А аматарам «руху» падыдуць дыджэйскія пляцоўкі.

На пляцоўцы «Энергія прыгажосці і маладосці» вас чакае шмат цікавага: відэасалон Беларускай палаты моды, fashion-ілюстрацыі з Веранікай Талецкай, паказ калекцыі экаадзення, косплей і нават ілюзійнае шоу Івана Чашуна.

Для самых маленькіх гасцей нашага свята — не менш насычаная праграма ў зоне «Энергія дзяцінства». Аквагрым, здымка мультфільма са школай дзіцячай мультыплікацыі «Энфіс», майстэрня юных мастакоў, майстар-класы ад ЦДАДіМ «АРТ», творчая сустрэча з дзіцячай пісьменніцай Аленай Стэльмах, выступленні тэатра пантамімы МДЛУ і ўзорнага тэатра лялек «Васілёк» і нават пазнавальная IT-праграма ад вучэбнага цэнтра «Robolab».

 Грані энергій у поўнай меры раскрыюцца і ў самых «дарослых» зонах: «Энергія душы» на сеансах астрапсіхалогіі з Вольгай Дзянісавай, «Энергія абароны» ў гутарцы з адвакатам Ірынай Несцяровіч, «Энергія думкі» ў інтэлектуальнай квест-гульні ад «Квесторыі», «Энергія фантазіі» на літаратурнай віктарыне ад «TerraIncognita», «Энергія кінамастацтва» пры праглядзе старых фільмаў і падчас шмат чаго іншага.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Сустрэча "Менск. Менскае замчышча" ў Беластоку

21.12.2025 (14:00 - 15:30) Прастора "Новая Зямля" (ul. Rocha, 5/32)

Калядная экскурсія па Гародні

26.12.2025 (11:30 - 14:30) музей гісторыі рэлігіі (вул. Замкавая, 16)

HAPPY NEW YEAR’S JAZZ з Паўлам Аракелянам у Вільні

31.12.2025 (18:00 - 22:00) Downtown Piano Lab (Konstitucijos prospektas 7A)

Калядны джаз у Нясвіжы (6+)

03.01.2026 (15:00 - 19:00) Нясвіжскі замак (Нясвіжскі замак)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ