BirdRace-2023 надыходзіць!

02.09.2023 06:00 - 18:00 (уся Беларусь) Бясплатнае
 
У суботу, 2 верасня, Беларусі — адкрыты чэмпіянат па спартыўнай арніталогіі BirdRace-2023. Сёлета яго ладзіць біяфак БДУ разам з кампаніяй «Дзікая прырода».



 Дата: 2 верасня, дэдлайн рэгістрацыі — 18.00 1 верасня

Час: з 6.00 да 18.00 (час беларускі)

Месца: уся Беларусь 



На працягу 12 гадзін зарэгістраваныя каманды будуць шукаць птушачак па ўсёй краіне, каб убачыць як мага больш відаў. Збірайце каманду і далучайцеся!


 
Што трэба рабіць? 

— Сабраць каманду з 3 або 4 чалавек (не больш за аднаго ўдзельніка да 18 гадоў). 

— 2 верасня з 6 раніцы да 6 вечара выправіцца ў гонку за птушкамі на тэрыторыі Беларусі. 



А каб перамагчы ў чэмпіянаце, трэба за 12 гадзін убачыць ці пачуць больш відаў птушак, чым іншыя каманды. 


Калі хочаце ўдзельнічаць, але няма каманды, пішыце ў чат беларускіх птушкароў «Ціў-ціў» ды яднайцеся ў каманду з іншымі птушкарамі!


Удзел у чэмпіянаце бясплатны, а рэгістрацыя і падрабязнасці — па спасылках. 


Заяўкі прымаюцца да 18.00 1 верасня.




Вам можа быць цікава

Выстава "Чароўныя дываны. Шчодры вечар" у Заслаўі

18.12.2025 09:00 - 11.01.2026 17:30 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Калядныя вячоркі з Сержуком Доўгушавым у Сіэтле

11.01.2026 (16:00 - 19:00) Ukrainian cultural center Toloka (1940 124th Ave NE A108/A109)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ