Цымбальнае трыа «Ars Nova» ў Мінску (6+)

05.07.2026 17:00 - 19:00 Лошыцкі маёнтак (Лошыцкі парк) 30 BYN
У нядзелю, 5 ліпеня, у Лошыцкім маёнтку грае канцэрт цымбальнае трыа Вольгі Сяржанковай, Ірыны Ціханавай і Кацярыны Каванавай «Ars Nova».

«Клавесіннае» мігаценне эпохі барока адаб’ецца ва ўрачыстым сачыненні Г. Ф. Гендэля «Прыбыццё царыцы Саўскай», знакамітым Канцэрце для дзвюх скрыпак А. Вівальдзі і ўзнёслай медытацыі «Ave Maria» І. С. Баха і Ш. Гуна.

Класіка-рамантычныя традыцыі і строгасць формы прадоўжацца ў камерным «Струнным трыа» Н. Амані.

Адмысловае месца ў праграме займае «Міні-канцэрт для трох скрыпак» Дж. Джохава, дзе арыгінальнае перакладанне для цымбал адкрые новыя грані ансамблевага ўзаемадзеяння.

Далей мімалётны французскі імпрэсіянізм і мадэрнізм раскрыюцца ў вытанчанай «Прэлюдыі» з «Бергамаскай сюіты» К. Дэбюсі і гіпнатычных, нібы адхіленых «Гносіена» Э. Саці.

Храналагічным мастом да сучаснасці стане інтэлектуальная гульня А. Шнітке. Яго «Сюіта ў старадаўнім стылі» звязвае розныя музычныя стагоддзі.

Завяршае музычную праграму глыбокі псіхалагізм і містычны характар рамантызму, увасоблены ў сачыненнях К. Сэн-Санса. Пасля сузіральнага і далікатнага «Лебедзя» магутным фінальным акордам прагучыць экспрэсіўны
«Танец смерці».

У гэтым творы ўдарная тэхніка ігры на цымбалах праявіцца ў поўным аб’ёме, найбольш яскрава падкрэсліўшы драматызм знакамітага сюжэту.

Квіткі — 30 рублёў. Запісвайцеся па нумары +375173961886.



Вам можа быць цікава

Выстава «Гармонія свету неглюбскіх ткачых» у Мінску

07.05.2026 17:00 - 27.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава «Рафаэль. Эпоха Рэнесансу» ў Гомелі

19.06.2026 10:00 - 02.08.2026 19:00 галерэя Вашчанкі (вул. Карповіча, 4)

Рок-вячоркі ў Вільні

03.07.2026 (20:00 - 22:00) Zołak Micro Art Residence (Vytenio gatvė 50d)

Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

03.07.2026 (20:00 - 22:00) Цэнтральная сядзіба Бярэзінскага запаведніка (вул. Цэнтральная, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ