Бізнес-сняданак «Invent Yourself” пройдзе ў Менску!

21.05.2017 11:00 - 11:00 Удзел пасля рэгістрацыі Бясплатнае

21 траўня пройдзе бізнес-сняданак «Invent Yourself”, арганізаваны студэнцкімі арганізацыямі БАСС і ЦРСІ з удзелам зуснавальніка LPC Group і BALKI Project, выкладчыка Інстытута IBA па курсе Growth Hacking Дзяніса Лазарэнкава. Тэма сустрэчы – юрыдычныя аспекты адкрыцця свайго бізнэсу ў Беларусі: сакрэты і інсайты. Пачатак сустрэчы а 11:00.

Якія практычныя пытанні будуць разгледжаны на сустрэчы?

  • Што адкрываць: ІП ці ТАА? Нюансы і сакрэты;
  • Як адкрыць ІП проста і хутка і ўсяго за 1 дзень;
  • Як весці бізнэс пасля адкрыцця: практычныя рэкамендацыі;
  • У якіх выпадках адкрываць ТАА: бізнес-прыклады і парады;
  • Падлік і аптымізацыя штомесячных выдаткаў у ТАА;
  • Абарона інтэлектуальнай уласнасці для бізнэсоўцы: інсайты і прыклады з жыцця;
  • Прыцягненне інвестыцый: юрыдычны бок з т.зр. бізнесу;
  • AI юрысты – трэнд XXI стагоддзя ўжо ў Беларусі, і многае іншае.

Што такое бізнес-сняданкі ад «Invent Yourself»? Гэта дзелавыя гутаркі з экспертамі ў сферы бізнесу і вобласці HR, а таксама адмысловымі гасцямі праекта, якія падзеляцца сваім вопытам і парадамі ў пытаннях працаўладкавання або адкрыцця ўласнага бізнэсу за кубачкам кавы ці гарбаты. Тут можна не толькі даведацца шмат карыснай інфармацыі, але і асабіста пагутарыць са адмысловымі гасцямі праекта “Invent Yourself”. Праект прызначаны для моладзі не старэйшай за 26 гадоў.

Удзельнікі праекту змогуць атрымаць спектр навыкаў як у індывідуальнай, так і каманднай працы, а таксама атрымаць каштоўныя веды ў галіне прадпрымальніцтва, фінансаў, стратэгічнага планавання і менеджменту, маркетынгу, аспектаў правы для адкрыцця сваёй справы, а таксама актуальныя і апошнія навіны аб рынку працы ў самых розных сферах дзейнасці. Акрамя таго, важным складнікам ўдзелу ў праекце з’яўляецца арыентацыя на практыку.

Удзел у бізнес-сняданку абсалютна бясплатны, аднак патрабуе папярэдняй рэгістрацыі. Удзельнікі будуць адабраны па заяўках. Зарэгістравацца можна да 20 траўня, уключна, запоўніўшы кароткую форму. Колькасць месцаў строга абмежавана (30!).

 


Вам можа быць цікава

Летні джаз у Нясвіжы

04.07.2025 20:00 - 05.07.2025 22:00 Нясвіжскі замак

Сустрэча «Чытаю сабе сам» у Вільні

05.07.2025 (12:00 - 14:00) «Кропка» (Savičiaus g. 6)

Фестываль «Наш Грунвальд-2025» у Дудутках

19.07.2025 11:00 - 20.07.2025 17:00 музейны комплекс «Дудуткі»

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ