• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Сармат
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Мінск

Бізнес-сняданак «Invent Yourself” пройдзе ў Менску!

Пачатак: 11.06 (11:00)
Канец: 11.06 (11:00)
Удзел пасля рэгістрацыі
Кошт: Удзел бясплатны
Google

11 чэрвеня пройдзе бізнес-сняданак «Invent Yourself”, арганізаваны студэнцкімі арганізацыямі БАСС і ЦРСІ з удзелам HR-эксперта, практыка, Святланы Тарулене. Святлана працавала ў банкаўскай сферы, у вытворчых, гандлёвых і сэрвісных кампаніях. На працягу 15 гадоў займала кіруючыя пазіцыі ў арганізацыях колькасцю ад за 5 000 чалавек (АЗБ «Беларусбанк», ААТ “БПС-Сбербанк”, ААТ «Белінвестбанк», СП «Санта Імпэкс Брэст» ААТ), managerial coach. Сфера прафесійных інтарэсаў – HRM і кансалтынг, арганізацыйнае развіццё, камунікацыйны менеджмент і бізнес-камунікацыі, даследаванні ў PR. Аўтар шэрагу артыкулаў прафесійнай тэматыкі, член аргкамітэта і ўдзельнік міжнародных HR-кангрэсаў у Рэспубліцы Беларусь, удзельнік праектнай групы па стварэнні першага HR-стандарту Беларусі, выкладчык HR-універсітэта БДУ.

Тэма сустрэчы – “Шукаць працу – гэта таксама праца”. Пачатак сустрэчы а 11:00.

Якія практычныя пытанні будуць разгледжаны на сустрэчы?

Стратэгія і тактыка пошуку працы і выбару працадаўцы;

Як скласці рэзюмэ і суправаджальны ліст;

Паводзіны на сумоўі – “шкодныя парады”;

“Лайфхакі” пры пошуку працы і многае іншае;

Што такое бізнес-сняданкі ад «Invent Yourself»? Гэта дзелавыя гутаркі з экспертамі ў сферы бізнесу і вобласці HR, а таксама адмысловымі гасцямі праекта, якія падзеляцца сваім вопытам і парадамі ў пытаннях працаўладкавання або адкрыцця ўласнага бізнэсу за кубачкам кавы ці гарбаты. Тут можна не толькі даведацца шмат карыснай інфармацыі, але і асабіста пагутарыць са адмысловымі гасцямі праекта “Invent Yourself”. Праект прызначаны для моладзі не старэйшай за 26 гадоў.

Удзельнікі праекту змогуць атрымаць спектр навыкаў як у індывідуальнай, так і каманднай працы, а таксама атрымаць каштоўныя веды ў галіне прадпрымальніцтва, фінансаў, стратэгічнага планавання і менеджменту, маркетынгу, аспектаў правы для адкрыцця сваёй справы, а таксама актуальныя і апошнія навіны аб рынку працы ў самых розных сферах дзейнасці. Акрамя таго, важным складнікам ўдзелу ў праекце з’яўляецца арыентацыя на практыку.

Удзел у бізнес-сняданку абсалютна бясплатны, аднак патрабуе папярэдняй рэгістрацыі. Удзельнікі будуць адабраны па заяўках. Зарэгістравацца можна да 10 чэрвеня, уключна, запоўніўшы кароткую форму. Колькасць месцаў строга абмежавана (30!).


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чаму навучылася ўлада? Лявон Вольскі пра новыя «метады ўздзеяння»
    • Вандроўка сцежкамі Уладзіміра Караткевіча
    • Тэст: Пазнай традыцыйную беларускую страву з бульбы
    • «Калі бываюць музы ў такіх балючых кніг...» Размова з нямецкім славістам, які напісаў кнігу пра наш 2020-ты
    • 7 ідэй калядных падарункаў, якія прынясуць радасць кожнаму
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип