Экспедыцыя Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі сумесна са школьным археалагічным і краязнаўчым летнім лагерам Слабадской сярэдняй школы імя Пшонкі даследуе помнік неаліту — бронзавага веку Бярэшча 1 (урочышча Дубавец, археалагічны мікрарэгіён Бярэшча) у Лепельскім раёне Віцебскай вобласці.
Выяўлена значная колькасць фрагментаў керамічнага посуду, крамянёвых і касцяных артэфактаў, астэалагічная калекцыя. Сярод унікальных знаходак — бурштынавыя падвескі, дзве каменныя булавы (цэлая масіўная авальная і палова круглай).


Паводле даных навукоўцаў, большасць знойдзеных матэрыялаў адносіцца да ўсвяцкай археалагічнай культуры.
