Майстар-класы традыцыйнага спеву “Песні Беласточчыны” ў Беластоку

29.11.2025 - 30.11.2025 11:00 - 16:00 БГТК (вул. Варшаўская, 11) Бясплатна

29 і 30 лістапада Цэнтр Беларускай Культуры ў Беластоку працягвае майстар-класы традыцыйнага спеву “Песні Беласточчыны”.


Гэтым разам занурацца ў атмасферу Калядаў і будзем развучваць калядныя песні з Усходняй Беласточчыны, што былі адшуканыя і запісаныя вядомым падляшскім дзеячам культуры Сцяпанам Копам.

Будзе то выдатная магчымасць даведацца, як віншавалі нованароджаных дзяцей ці маладыя пары ў гэты святочны час.

Вядоўца - Ірына Мазюк, даследчыца беларускага фальклору і спеўнай беларускай традыцыі Палесся і Падляшша, стваральніца калектыва "Кудмень" і іншых спеўных гуртоў.

Для ўдзелу не патрэбная музычная адукацыя.

Удзел вольны. Запісвайцеся праз мэйл projekty@ckb.bialystok.pl.


Вам можа быць цікава

Выстава «Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Кракаве

01.03.2026 12:00 - 19.04.2026 18:00 Музей Яна Паўла II (ul. Totus Tuus, 34)

Выстава фатаграфій Уладзіміра Кавальчука з Мінску

04.03.2026 18:00 - 22.03.2026 19:00 галерэя "Цэнтр" (вул. Гікалы, 4)

Беларускі стэндап у Кракаве

13.03.2026 (19:00 - 21:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ