Фестываль «Блізкі Усход» у Любліне

08.12.2025 - 14.12.2025 10:00 - 23:00 Цэнтр культуры (ul. Peowiaków 12) Бясплатна

Ад панядзелка, 8 снежня, у Любліне адбудзецца фестываль "Блізкі Усход", прысвечаны культуры Беларусі, Украіны ды Польшчы. 


Сёлетні фестываль будзе амаль цалкам прысвечаны Вольным Купалаўцам з нагоды пяцігоддзя трупы як незалежнага тэатра, а таксама 105-годдзя Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Фестываль дасць магчымасць адзначыць гэтае свята ў Люблінскім культурным цэнтры - месцы, дзе Вольныя Купалаўцы знайшлі свой новы дом.

Уваход на ўсе імпрэзы вольны. Бясплатныя квіткі трэба пабраць у касах цэнтра культуры.

Вось якая будзе праграма:

8 і 9 снежня 10:00 – канферэнцыя  "Данія - турма", прысвечаная ролі тэатра ў памежных сітуацыях: вайна, траўма, досвед турмы і рэпрэсій.

Месца: Зала пасяджэнняў факультэта гуманітарных навук Універсітэта Марыі Кюры-Складоўскай, plac Marii Curie-Skłodowskiej 4a, Люблін

8 снежня, панядзелак:

18:00 – Сустрэча з паэткай Юліяй Цімафеевай і прэзентацыя кнігі  

Месца: кнігарня Doslowna, Peowiaków 12, Люблін

20:00 прэм'ера спектакля "Ваўкі" паводле аповесці Евы Вежнавец "Па што ідзеш, воўча?" (рэж. Павел Пасіні)

Месца: глядзельная зала, Цэнтр культуры, ul. Peowiaków 12, Люблін 

9 снежня, аўторак

16:30 Прэзентацыя польскага перакладу кнігі Евы Вежнавец "Па што ідзеш, воўча?"

Месца: кнігарня Doslowna, Peowiaków 12, Люблін  

18:00 – спектакль "Па што ідзеш, воўча?" (рэж. Моніка Дабраўлянская)

Месца: чорная зала, Цэнтр культуры, ul. Peowiaków 12, Люблін 

20:00 – спектакль "Гусі, людзі, лебедзі" паводле твораў Альгерда Бахарэвіча (рэж. Аляксандр Гарцуеў) 

Месца: Galeria Labirynt, ul. ks. Jerzego Popiełuszki 5, Люблін 

10 снежня, серада

16:00 – тэатральная лабараторыя – дэманстрацыя прац

Месца: светлая зала, Цэнтр культуры, ul. Peowiaków 12, Люблін  

17:00 – сустрэча з аўтарамі кнігі "Бясконцы жнівень. Анталогія беларускай драматургіі"

Месца: кнігарня Doslowna, Peowiaków 12, Люблін, Люблін 

18:00 – прэм'ера монадрамы ў выкананні Аляксандра Казелы (рэж. Павел Пасіні) 

Месца: камерная зала, Цэнтр культуры, ul. Peowiaków 12, Люблін

19:00 – спектакль "Зекамерон" паводле твораў Максіма Знака (рэж. Войцех Урбанскі) 

Месца: чорная зала, Цэнтр культуры, ul. Peowiaków 12, Люблін

21:00 – канцэрт "Запрашэнне ў пекла: Песні Яцэка Качмарскага" 

У ролях - Валянціна Гарцуева, Аляксандр Зелянко, Аляксандр Казела.

Месца: глядзельная зала, Цэнтр культуры, ul. Peowiaków 12, Люблін

11 снежня, чацвер

15:00 – перфарматыўнае чытанне ад BY Theater 

Месца: Kino CK, Цэнтр культуры, ul. Peowiaków 12, Люблін

16:00 – тэатральная лабараторыя – дэманстрацыя прац

Месца: светлая зала, Цэнтр культуры, ul. Peowiaków 12, Люблін

18:00 – спектакль "Clausa Fores" (рэж. Юра Дзівакоў) 

Месца: Galeria Labirynt, ul. ks. Jerzego Popiełuszki 5, Люблін 

20:00 – монаспектакль у выкананні Зоі Белахвосцік "Mоj Hleb" (рэж. Аляксандр Гарцуеў)

Месца: камерная зала, Цэнтр культуры, ul. Peowiaków 12, Люблін

21:00 – адкрыццё выставы Аляксандра Казелы 

Месца: калонная зала, Цэнтр культуры, ul. Peowiaków 12, Люблін

12 снежня, пятніца

16:00 – тэатральная лабараторыя – дэманстрацыя прац

Месца: светлая зала, Цэнтр культуры, ul. Peowiaków 12, Люблін

17:00 – адкрыццё выставы маладога беларускага мастацтва

Месца: прастора TrzyMaj, ul. 3-go Maja 22, Люблін 

18:00 – прэзентацыя кнігі Сяргея Кавалёва "Камедыя Юдзіфі"

Месца: кнігарня Doslowna, Peowiaków 12, Люблін, Люблін 

19:00 – спектакль "Камедыя Юдзіфі" (рэж. Павел Пасіні) 

Месца: чорная зала, Цэнтр культуры, ul. Peowiaków 12, Люблін

21:00 – канцэрт дуэта ZUI 

Месца: камерная зала, Цэнтр культуры, ul. Peowiaków 12, Люблін

13 снежня, субота

16:30 – тэатральная лабараторыя – дэманстрацыя прац

Месца: светлая зала, Цэнтр культуры, ul. Peowiaków 12, Люблін

18:00 – спектакль "Экстрэмісты" (рэж. Аляксандр Гарцуеў) 

Месца: чорная зала, Цэнтр культуры, ul. Peowiaków 12, Люблін

20:00 – спектакль "Валізка" (рэж. Аляксандр Гарцуеў)  

Месца: чорная зала, Цэнтр культуры, ul. Peowiaków 12, Люблін

14 снежня, нядзеля

16:30 – перфарматыўнае чытанне "Целам сваім"

Месца: кнігарня Doslowna, Peowiaków 12, Люблін, Люблін 

18:00 – фінальны спектакль тэатральнай лабараторыі 

Месца: камерная зала, ul. Peowiaków 12, Люблін

20:00 – спектакль "Дзяды" (рэж. Павел Пасіні)

Месца: глядзельная зала, ul. Peowiaków 12, Люблін

22:00 – прэзентацыя музычнага альбома Вольных Купалаўцаў 

Месца: кнігарня Doslowna, Peowiaków 12, Люблін, Люблін 

Уваход на ўсе імпрэзы, нагадаем, вольны. Бясплатныя квіткі трэба пабраць у касах цэнтра культуры.


Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ