У аўторак, трэцяга сакавіка, у Кракаве адбудзецца новая сустрэча гістарычнага клуба.
Тэма - "Гісторыя жыцця Івана Луцкевіча".
Сёлета спаўняецца 145 год з дня народзінаў пачынальніка беларускага нацыянальнага руху і бацькі беларускай незалежнасці, публіцыста, археолага Івана Луцкевіча.
Фраза "Іване, ты жывеш!", выбітая на ягоным кенатафе на віленскіх могілках Росы, належыць нарачонай Івана Юльяне Мэнке, якая пакінула ўспаміны пра гэтае шчымлівае трагічнае каханне. Іван Луцкевіч памёр літаральна ў яе на руках у Закапанэ ў 1919 годзе, але магіла, на жаль, не захавалася.
Лекцыю прачытае віленская экскурсаводка, магістарка культурнай спадчыны Валерыя Чарнаморцава.
Госць сустрэчы - беларускамоўны паляк, гісторык, сябра ўправы "Усходнееўрапейскага дэмакратычнага цэнтра" Павал Казанэцкі.
Уваход вольны, данаты лектарцы дужа вітаюцца. Рэгістрацыі не патрэбна - проста прыходзьце.