BosaeSonca “Летняя акустыка”

06.06.2013 19:00 - 23:00 graffiti club Бясплатнае

6 чэрвеня ў паб-клубе “Графіці” будзе гучаць “Летняя акустыка” гурта BosaeSonca.

Гурт BosaeSonca нарэшце збярэцца ў сваім “залатым” складам, з тым каб па-хатняму, амаль інтымна прадставіць акустычную праграму свайго першага, “Залатога” ж альбома, а таксама шэраг  кампазіцый, з якіх усё пачыналася, але якія не ўваходзілі ў трэк-лісты канцэртаў BS на працягу апошніх гадоў. Прыемным бонусам стане сустрэча ў яскравым паўнавартасным дуэце зараз ужо рэдкіх гасцей сталіцы – лідэра гурта Алеся Кот-Зайцава і выбітнага баяніста Аляксандра Ясінскага, чыя адданасць і энергія сталі візітоўнай карткай выступаў BS.

BS_Graffiti_afishaАле адметнасцю праграмы будзе не толькі яе рэтраспектыўнасць. Музыкі збіраюцца сцерці мяжу паміж сабой і слухачамі, зрабіўшчы канцэрт у “Графіці” максімальна інтэрактыўным. “Апошнім часам канцэрты BS часцей выглядаюць, як прадуманая канцэртная праграма, са сваімі акцэнтамі і нейкім адзіным настроем, і падаюцца публіцы як гатовы да праслухоўвання і ўспрымання прадукт,  – кажа Алесь Кот-Зайцаў. – Тут будзе інакш. Будзе даволі вялікі спіс песень усіх часоў творчасці групы, з якога амаль у рандомным парадку будуць выконвацца тыя ці іншыя рэчы, у залежнасці ад настрою і атмасферы. Не абыйдзецца і без сюрпрызаў і падарункаў. ”

BosaeSonca запрашаюць усіх сяброў і сяброў сяброў, а таксама ўсіх, хто толькі плануе занёмства з гуртом, разам утульна і радасна адзначыць доўгачаканую сустрэчу/

Канцэрт адбудзецца пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Квіткі можна набыць у клубе “Графіці”:
40 000 руб. папярэдне
50 000 руб. у дзень канцэрта
+375 (29) 638-4444, (33) 638-4444, (25) 638-4444

З першымі 10 квіткамі – падарунак: CD “Залатога альбома” з аўтографамі BS!

 

***

Лінкі:

bosaesonca.by

https://soundcloud.com/bosaesonca/04-zolatam

Падзея ў Facebook

Падзея ў Vk.com

 


Вам можа быць цікава

Выстава «Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Кракаве

01.03.2026 12:00 - 19.04.2026 18:00 Музей Яна Паўла II (ul. Totus Tuus, 34)

Выстава "Вока" ў Гомелі

13.03.2026 (16:00 - 17:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а)

Творчая сустрэча з Арцёмам Шуканавым у Лодзі

14.03.2026 (18:00 - 20:00) MAL - Miejsce Aktywności Lokalnej (Wólczańska 168)

Мікола Дзядок у Кракаве

15.03.2026 (15:00 - 16:30) Muzeum Podgórza (ul. Bolesława Limanowskiego 51)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ