Брэст. Прэзентацыя кнігі “Скарбы, курганы, замкі і іх даследчыкі”

09.04.2015 18:00 - 22:00 "Дзедзіч" (вул. Маякоўскага 46-1) Бясплатнае

Новая кніга археолага і гісторыка, кандыдата гістарычных навук Мікалая Плавінскага складаецца з асобных навукова-папулярных нарысаў, прысвечаных найбольш цікавым знаходкам скарбаў і гісторыі вывучэння археалагічных помнікаў эпохі Сярэднявечча.

Кніга з’яўляецца вынікам даследаванняў аўтара апошніх гадоў, якія выкладзены ў даступнай шырокаму колу чытачоў форме. З яе можна даведацца аб прычынах і абставінах ухавання скарбаў, таямніцах, якія хаваюць у сябе курганы, раскопках замкаў і, галоўнае, пра людзей, якія вывучаюць і аднаўляюць для нас мінуўшчыну – пра археолагаў.

Тэкст суправаджаецца шматлікімі фотаздымкамі, графічнымі і каляровымі ілюстрацыямі і рэканструкцыямі.

Галоўнай мэтай аўтара было ў папулярнай форме данесці да чытачоў вынікі найноўшых даследаванняў сярэднявечных археалагічных помнікаў Беларусі.

 

Пра аўтара:

Мікалай Плавінскі – вядомы беларускі археолаг, кандыдат гістарычных навук, дацэнт. Займаецца вывучэннем археалагічных помнікаў паўночна-заходняй Беларусі эпохі Сярэднявечча, гісторыяй сярэднявечнай зброі. З 2004 года праводзіць раскопкі археалагічных помнікаў на паўночным захадзе Беларусі. Вынікі раскопак шмат якіх з гэтых помнікаў апісаныя ў новай кнізе аўтара.

Мікалай Плавінскі – з’яўляецца аўтарам і суаўтарам 10 манаграфій і больш як 200 навуковых і навукова-папулярных артыкулаў.


Вам можа быць цікава

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Мінску

28.04.2026 10:00 - 05.07.2026 17:00 Viva Kola Art (вул. Дзімітрава, 3)

Майстар-клас па саламяных павуках у Гомелі (12+)

20.06.2026 (14:00 - 16:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

Купалле ў Познані

21.06.2026 (17:00 - 22:00) пляж «Dzika» (возера Русалка)

Этнафэст «Днёўка на Пятроўку» ў Воліне

21.06.2026 (17:00 - 22:00) Centrum Słowian i Wikingów Wolin-Jomsborg-Vineta (Recław 37)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ