• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Брэст

Брэст. Ток-шоў “Ці могуць гарадскія святы быць зробленыя… гараджанамі?”

Пачатак: 19.08 (18:30)
Канец: 19.08 (22:00)
канферэнц-зала гатэля “Інтурыст”
(Брэст, пр.Машэрава, 15)
Google

Гарадскія святы ладзяцца па ўсім свеце. У многіх нашых заходніх суседзяў шырока практыкуецца, калі адміністрацыя горада залучае да арганізацыі галоўных гарадскіх мерапрыемстваў усіх ахвочых гараджан праз адкрыты прыём прапановаў – усталёўвае агульную камунікацыйную платформу ад самага пачатку.

У многіх жа гарадах на постсавецкай прасторы гарадскія святы – гэта найперш гучная расійская поп-музыка, непралазныя натоўпы, чэргі да намётаў з кавярнямі ды ў прыбіральні. Берасце ў гэтым сэнсе глядзіцца выгадна, але нюансы таксама ёсць. Ці ўспрымаюцца гарадскія святы берасцейцамі як свае ўласныя? Ці не збягаюць ад іх гараджане на дачы ці пікнікі?

Як жыхары горада хочуць ладзіць гарадскія святы?! Наколькі берасцейцы гатовыя стаць не толькі спажыўцамі, але і іх стваральнікамі? Ці яшчэ рана казаць пра сацыяльна-культурніцкае валанцёрства ў горадзе над Бугам? Да разваг на гэтыя і іншыя пытанні ўсіх актыўных і творчых гараджан запрашае грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” на афлайнавым ток-шоу “Ці могуць гарадскія святы быць зробленыя… гараджанамі?” 19 жніўня.

Мадэратарам сустрэчы выступіць Уладзімір Булаўскі, каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!” па Віцебшчыне – чалавек-медыятар, чалавек-камунікатар паміж творчымі грамадскімі сіламі і адміністрацыяй свайго горада і проста творчы чалавек.

Месца правядзення: канферэнц-зала гатэля “Веста”, вул. Крупскай, 16.

Пачатак: 18:30.

 


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип