Прэзентацыя кнігі Аляксандра Гужалоўскага "Штурмуючы будучыні аванпосты" ў Мінску

12.11.2025 19:00 - 20:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) 10 рублёў

У сераду, 12 лістапада, у музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца прэзентацыя кнігі Аляксандра Гужалоўскага "Штурмуючы будучыні аванпосты".


Гісторык, музеёлаг Аляксандр Гужалоўскі прадставіць сваю кнігу “Штурмуючы будучыні аванпосты” - першае ў айчыннай гістарыяграфіі комплекснае даследаванне радыкальных змен у сямейна-шлюбных адносінах і жыцці беларускага савецкага грамадства на працягу першага дзесяцігоддзя яго існавання.

Разгляданы час характарызаваўся неверагоднай нават па сённяшніх мерках свабодай нораваў.

Традыцыйнаму сямейна-шлюбнаму ладу быў кінуты выклік, інстытут шлюбу трансфармаваўся разам з заснаванай на ім мараллю. Пытанні інтымнага жыцця патрапілі ў грамадскі дыскурс.

Кніга напісана на багатым фактычным матэрыяле, з прыцягненнем новых архіўных крыніц і тагачасных перыядычных выданняў.

Квіткі - 10 рублёў.


Вам можа быць цікава

Майстар-клас па завіванні наміткі ў Брэсце

19.12.2025 16:00 - 20.12.2025 17:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Музычна-светлавы перформанс "А ў полі, у полі ігрушка стаіць" у Мінску (16+)

19.12.2025 (20:00 - 21:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Калядныя NAVIBAND у Варшаве

29.12.2025 (20:00 - 21:00) Kościół św. Aleksandra (plac Trzech Krzyży)

Калядная экскурсія па Гародні

03.01.2026 (11:30 - 14:30) музей гісторыі рэлігіі (вул. Замкавая, 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ