Квіз «Шуфлядка» ў Кракаве

17.03.2026 19:00 - 20:00 Pub ToTu 15 (ul. Władysława Reymonta, 15) 40 злотых

17 сакавіка ў Кракаве адбудзецца квіз «Шуфлядка».


Зноў адкрываюць «Шуфлядку», каб разам патусіць і паразважаць над пытаннямі пра роднае і «калякультурнае».

Гэта квіз для беларусаў і беларусак, на беларускай мове і пра ўсё беларускае (і не толькі).

Узровень цяжкасцi пытанняў камфортны. Настрой - утульны.

Вас чакаюць:

- кіно, музыка, традыцыі, медыцына, прырода і фірмовы «тур з зорачкай»

- 7 тураў, 8 заданняў у кожным

- разнастайныя цікавыя механікі

Каманды - ад 2 да 8 чалавек.

Удзел - 40 злотых з гульца. Рэгіструйцеся па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава «Цяжкасці перакладу» ў Мінску (6+)

11.04.2026 17:00 - 24.05.2026 17:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

NAVIBAND у Варшаве

23.05.2026 (20:00 - 22:00) PROGRESJA (Fort Wola 22)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ