«Будзьма моднымі!»: анлайн-сустрэча са стылістам

09.07.2020 16:00 - 17:00 YouTube Прагляд вольны

Летнія анлайны ад кампаніі «Будзьма беларусамі!» і крамы беларускіх адметнасцяў budzma-krama.by працягваюцца! На папярэдніх мы высвятлялі, як захаваць і палепшыць свой фізічны і душэўны стан падчас выпрабаванняў пандэміяй і сацыяльнай ізаляцыяй, а зараз самы час каб парупіцца пра знешнасць.

Наша госця — знаўца беларускай моды, вывучае яе гісторыю і нацыянальны код у вопратцы. Юлія распавядзе, як стварыць свой уласны стыльны вобраз, дадаўшы адметных і яркіх элементаў роднай культуры, а, можа, і самому стаць стваральнікам модных трэндаў.

Вас чакае
— падарожжа ў свет беларускай моды
— знаёмства з сучаснымі дызайнерамі і калекцыямі, якія актыўна выкарыстоўваюць адметнасці роднай культуры
— практычныя парады і «разборы» канкрэтных вобразаў
Не губляйце шанец задаць пытанне эксперту ў жывым эфіры!

Юлія Чынвеокву: Беларускі нацыянальны касцюм можна стварыць проста цяпер!

Далучайцеся 9 ліпеня а 16-й гадзіне!

Трансляцыя будзе адбывацца ў сацыяльных сетках Facebook, Вконтакте і YouTube.


Сачыце за нашымі публікацыямі ў TelegramFacebookВконтакте ды Twitter! А ў нашым Instagram вас чакаюць яскравыя фота!


Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

«Кушлянскі фэст — 2026»

22.08.2026 (12:00 - 16:00) Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча «Кушляны» (вул. Стрыпуцкая, 12А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ