Бульбокс-LIVE-новы фармат!

13.01.2013 19:00 - 22:00 ------------ 70000

 

Медыя-шоў праект “Бульбокс” выходзіць за рамкі ток-шоў і спрабуе новы фармат, спалучаючы жывы канцэрт, інтэрактыў з гледачом і, ясная справа, інтэрв’ю з улюбёнымі музыкамі. За адзін клубны вечар на сцэну пад камеры выйдуць тры гурта, а ўсё, што будзе адбывацца гэтым разам, стане зместам чарговых эфіраў Бульбокса.

Цудоўнае ператварэнне адбудзецца 13 студзеня 2013 года ў клубе “ДудаКінг”. Таму што!.. 

Стары Новы Год – гэта выдатная падстава стаць новымі, успомніць мінулае і акунуцца ва ўлюбёнае.

У новым Бульбокс-лайв, асноўная тэма якога блюз-рок, Вас будуць радаваць:

БУЛЬВАРЪ (блюз-рок) – яны граюць музыку, якая пакідае шмат прасторы для словаў. Тут змест важней за форму, але і форма – ого-го!

RU.ST (блюз-рок, панк-блюз)  – гэты гурт сваім бурным рок-н-ролам дапаможа зняць усе перашкоды ў зносінах з другім полам. Калі вы ўражаныя і ведаеце іншых уражаных – прыходзьце!

 

ВСЁ CRAZY (Панк, блюз, регей, ска, джаз, метал, брыт, этна) – ды якая розніца – яны граюць гэта Ўсё! І Адразу! І будзе страшна весела!

Пачатак а  19:00 па адрасе вул.Берсана, 14

Уваходны квіток – 70тыс. руб.

Инфалінія +375 29 103 1000 (клуб)

Продаж квіткоў у дзень канцэрту. Каса клуба працуе з 18.00.

Папярэдне квіткі можна забраніраваць па тэлефонах:

+375 33 341 22 10;  +375 17 294 22 22

 

 


Вам можа быць цікава

Выстава “Вечна зялёнае” ў Мінску

21.12.2025 12:00 - 15.02.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава "Калядныя ўзоры" ў Мінску

23.12.2025 11:00 - 11.01.2026 19:00 Абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Гікалы, 4)

Саша Філіпенка ў Лондане

17.01.2026 (19:00 - 20:00) Arc Space London (13 Tottenham Mews)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ