Бясплатная велаэкскурсія па беларускіх мясцінах Варшавы

17.09.2022 11:00 - 14:00 Беларускі Моладзевы Хаб (пл. Канстытуцыі, 6) Бясплатнае

17 верасня экскурсійны праект «Тр-тр-трэвэл» запрашае на беларускія пакатушкі па Варшаве з найцікавейшай экскурсіяй ад Рамана Абрамчука, краязнаўцы, гіда і музыкі!



Дата: 17 верасня

Час: з 11.00 да 14.00 (час мясцовы)

Месца збору: уваход у Беларускі Моладзевы Хаб, пл. Канстытуцыі, 6, Варшава


Жывяце ў Варшаве і горад падаецца табе чужым? Усё так, радзіма не тут, але ў Варшаве шмат мясцін, звязаных з Беларуссю і нашымі продкамі: палацы магнатаў ВКЛ, адрасы пражывання і дзейнасці знакамітых беларусаў, помнікі славутым выхадцам з Беларусі, якіх палякі шануюць як нацыянальных герояў, а таксама цікавыя артэфакты, звязаныя з Беларуссю зусім нечаканым бокам.

Вы пабачыце і адчуеце, што радзіма — яна побач!

Удзел бясплатны, вітаюцца ахвяраванні на развіццё праекта.

Колькасць удзельнікаў абмежаваная магчымасцямі трафіку Варшавы, а таму запісвайцеся загаддзя, пакінуўшы каментар пад апошнім пастом у тэлеграм-канале «Тр-тр-трэвэл».




Вам можа быць цікава

Летнія канікулы ў Доме Коласа ў Мінску

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Майстар-класы ў Мінску

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

J:Mors у Сопаце

16.08.2026 (19:00 - 21:00) BOTO (ul. Bohaterów Monte Cassino 54B)

Куратарская экскурсія па Літаратурным музеі Петруся Броўкі ў Мінску

27.08.2026 (18:00 - 20:00) Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К.Маркса, 30, кв. 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ