Бясплатны анлайн-майстар-клас «7 навыкаў Антыстрэс»

02.08.2023 19:00 - 20:30 анлайн Бясплатнае

Калі яшчэ не запісаліся, хуценька запісвайцеся на бясплатны анлайн-майстар-клас беларускага псіхолага Івана Васілюка «Адаптацыя і стрэс: 7 навыкаў». Пройдзе ён ў сераду, 2 жніўня.



Дата: 2 жніўня

Час: 19.00 (час мінскі)

Месца: google meet 

Апошні час добранька нам паказаў, што чараўнік у блакітным верталёце не прыляціць і давядзецца самім даваць рады вось гэтай вось рэальнасці.

— У гэтым плане значэнне псіхатэрапіі апошнім часам перабольшана, — кажа спадар Іван. — Некаторым рэчам чалавек можа даць рады і сам, але для гэтага патрэбны навыкі: 

Усвядомленасць; 

Кіраванне негатыўнымі рэакцыямі; 

Кантэйнерызацыя негатыўных і назапашванне пазітыўных эмоцый; 

Уменне адаптавацца і прымаць нявызначанасць;

Як прымаць рэальнасць і як з ёю жыць; 

Асабістыя межы ў эпоху перамен; 

Планаванне і асабістая эфектыўнасць. 

За 90 хвілін спадар Іван прапануе разабраць, як гэтыя навыкі развіць самастойна і дзе знайсці падтрымку. 


Удзел бясплатны. Рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава Анатоля Кухарчука «Таямніца чорнага квадрата» ў Гродне

18.06.2026 17:00 - 07.07.2026 19:00 выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Выстава «Постскрыптум» у Мінску

19.06.2026 19:00 - 02.07.2026 19:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Фестываль дзіцячай кнігі ў Кракаве

19.06.2026 19:00 - 02.07.2026 19:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ