Бясплатны анлайн-варштат па выцінанцы «Як выразаць прыгожую сняжынку»

11.12.2024 21:00 - 23:00 анлайн Бясплатнае
 

У сераду, 11 снежня, з нагоды ўключэння выцінанкі ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА майстрыня выцінанкі Вольга Палуніса ладзіць бясплатны анлайн-варштат па выцінанцы «Як выразаць прыгожую сняжынку».







Дата: 11 снежня

Час: 21.00 (час мінскі, гэта 19.00 па Варшаве і 20.00 па Вільні)

Месца: зум 




Раскажа пра гісторыю выцінанкі на Беларусі, пакажа лафхакі, закахае вас у выразанне! 

Зусім неабавязкова ўмець маляваць. У вас атрымаюцца выцінанкі і без мастацкага досведу.



Спатрэбіцца толькі: 

папера (офісная белая, каляровая для дзіцячай творчасці) і кардон 

нажніцы (любога памеру, галоўнае вострыя)

 1,5 гадзіны вольнага часу



Запісацца ды задаць пытаннечкі можна наўпрост праз тэлеграм спадарыні Вольгі.






Вам можа быць цікава

Лекцыя «Традыцыйнае адзенне Віцебшчыны» ў Мінску

10.09.2026 (19:00 - 20:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Лекцыя «Фенаменальныя жанчыны нашай гісторыі» ў Мінску

10.09.2026 (20:00 - 22:00) музей «Краіна міні» (пр-т Незалежнасці, 25)

Квэсткурсія «Таямніца манахаў-бернардынцаў» у Мінску (6+)

12.09.2026 (12:30 - 17:00) ля ўваходу ў Мінскую гарадскую ратушу (пл. Свабоды, 2а)

Дзень Гомеля ў Варшаве

12.09.2026 (16:00 - 23:00) бар «Карма» (Aleja 3 Maja 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ