З 14 па 17 ліпеня ў Віцебску можна патрапіць на бясплатныя экскурсіі па горадзе, а таксама прайсці квэст!
Дата: з 14 па 17 ліпеня
Месца: Віцебск
Штодня з 14 да 17 ліпеня з 10.00 да 18.00 каля ратушы, а таксама на Замкавай (раён універмага) будуць працаваць турыстычныя інфацэнтры, дзе можна будзе атрымаць заданні для квэстаў «Загадкі Васільковага горада» і «Дзённік вандроўцы. Па слядах турыста». Завітвайце — і наперад!
Цяпер пра экскурсіі.
14 ліпеня а 15-й будзе экскурсія-квэст «Таямнічае знікненне ў Віцебску». Таямнічае знікненне экскурсавода ў цэнтры горада вымушае групу экскурсантаў адправіцца па яго слядах і, прытрымліваючыся ўрыўкавых звестак з дзённіка зніклага, высветліць праўду. Каб узяць удзел, запішыцеся загаддзя ў турыстычным цэнтры каля ратушы (пасля запісу вам паведамяць месца збору групы). Але спяшайцеся, колькасць месцаў абмежавана.
15 ліпеня а 18-й пачнецца тэатралізаваная экскурсія «Шпацыр па Віцебску 19 стагоддзя. Частка 2». Пачатак XX стагоддзя, Віцебск. Маладая дама з нецярпеннем чакае сустрэчы са сваёй цётухнай, якая прыехала з-за мяжы. Госця яшчэ не ўсё паглядзела ў горадзе. Гарадская дума і гасцініца Брозі, грамадскі сход і яхт-клуб, губернатарскі палац і Успенскі сабор. Паненак чакае доўгі шпацыр! Збор на экскурсію — каля Мастацкага музея (вул. Леніна, 32).
16 ліпеня вас чакае ажно чатыры экскурсіі, выбірайце:
А 11-й прыходзьце на тэатралізаваную экскурсію «Шпацыр па Віцебску 19 стагоддзя. Частка 1». Віцебскія паненкі 19 стагоддзя запрашаюць вас на праменад па гістарычным цэнтры горада. Вы даведаецеся, дзе на Замкавай можна было выпіць смачнай кавы і набыць ласункаў, і якія забаўкі былі папулярныя ў віцебскай публікі больш за 100 гадоў таму. Збор таксама каля Мастацкага музея (вул. Леніна, 32).
А ў 13.30 вас запрашаюць у вандроўку па савецкім Віцебску: «убачыце» будынак даваеннага вакзала; «паназіраеце» за моладдзю 1960-х, якая тусіла па вуліцы Кірава; даведаецеся, дзе ў 1980-х праводзіліся археалагічныя раскопкі. Збор — каля аркі ў скверы на вуліцы Кірава.
У 15.30 для тых, хто не паспее, паўтараюць экскурсію-квэст «Таямнічае знікненне ў Віцебску». І група экскурсантаў зноў будзе шукаць зніклага экскурсавода, кіруючыся рэшткамі яго дзённіка. Папярэдне запішыцеся на гэтую экскурсію у турыстычным цэнтры каля ратушы (пасля запісу даведаецеся месца збору групы).
А 18-й віцебскія паненкі з мінулага стагоддзя зноў шпацыруюць па Віцебску на тэатралізаванай экскурсію «Шпацыр па Віцебску 19 стагоддзя. Частка 2», і вы можаце да іх далучыцца. Збор каля Мастацкага музея (вул. Леніна, 32).
17 ліпеня а 12-й вас зноў запросяць у падарожжа ў савецкі Віцебск на экскурсіі «Зроблена ў СССР». Збор каля аркі ў скверы на вуліцы Кірава.
А ў 15.00 нястомная група экскурсантаў зноў рушыць на пошукі зніклага экскурсавода па запісах з яго дзённіка на экскурсіі-квэсце «Таямнічае знікненне ў Віцебску». І зноў не забудзьцеся запісацца загаддзя ў турыстычным цэнтры каля ратушы!
Нарэшце, у 18.30 пенкныя віцебскія паненкі клічуць вас зноў на тэатралізаваную экскурсію «Шпацыр па Віцебску 19 стагоддзя. Частка 2» і чакаюць каля Мастацкага музея (вул. Леніна, 32).
Далучайцеся — і прыемных вам шпацыраў!