Быць беларусам да ніткі T-shirt: як патрэба ў самавызначэнні робіцца трэндам?

07.03.2014 18:30 - 21:00 Антыкавярня “Жывы час” (вул. В. Траецкая, 48) Бясплатнае

Беларусь натхняе не толькі паэтаў-рамантыкаў, але і вытворцаў моднай вопраткі! Пра вытокі і развіццё тэндэнцыі  дыскутуем 7 сакавіка ў Горадні.

Часцей і часцей у вялікіх гарадах у натоўпе можна пабачыць маладзёнаў і дзяўчат у цішотках ці байках з рыцарам, купальскім дзядком, арнаментам ці з нейкім “смачным” беларускім словам.

Казаць пра шырокую індустрыю беларускіх брэндавых рэчаў пакуль рана, і разам з тым тэндэнцыя відавочная: беларусы хочуць надзяваць сваё ў літаральным сэнсе. У цішотках з вершнікам на кані ездзіць на спаборніцтвы нават нацыянальная зборная па тайскім боксе.

Вулічная вопратка з сюжэтамі з гісторыі, міфалогіі і мастацтва  – гэта часовы трэнд ці глыбокая патрэба выявіць сваё нацыянальнае “я”? Якая філасофія беларускаарыентаванага брэнду адзення? У чым сакрэт яго поспеху? Ці варта выпускаць такую вопратку масава?

Пра гэта пойдзе гутарка на афлайнавым ток-шоу  “Быць беларусам да ніткі T-shirt: як патрэба ў самавызначэнні робіцца трэндам?”, якое ладзіць кампанія “Будзьма беларусамі!” у Горадні. У размове возьмуць удзел стваральнікі брэндаў моладзевай вопраткі LSTR, “Важный Гусь”, “КУТ”.


Вам можа быць цікава

Sviata Fest (Kupalle) ў Мінску

27.06.2026 (12:00 - 23:59) прастора «Рэха» (пр-т Незалежнасці, 95 к. 5)

Выстава «Кучараўкі, розы, гайстры — цацкі» ў Заслаўі

27.06.2026 16:00 - 02.08.2026 17:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Стэндап Пашы Залуцкага ў Дрэздэне

27.06.2026 (20:00 - 22:00) Venue, The Miners Coffee Altstadt (Annenstraße 4)

Купалле пад Мінскам

05.07.2026 (18:00 - 22:00) загарадны клуб «Фестывальны» (Ракаўскі с/с)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ