Быць беларусам да ніткі T-shirt: як патрэба ў самавызначэнні робіцца трэндам?

07.03.2014 18:30 - 21:00 Антыкавярня “Жывы час” (вул. В. Траецкая, 48) Бясплатнае

Беларусь натхняе не толькі паэтаў-рамантыкаў, але і вытворцаў моднай вопраткі! Пра вытокі і развіццё тэндэнцыі  дыскутуем 7 сакавіка ў Горадні.

Часцей і часцей у вялікіх гарадах у натоўпе можна пабачыць маладзёнаў і дзяўчат у цішотках ці байках з рыцарам, купальскім дзядком, арнаментам ці з нейкім “смачным” беларускім словам.

Казаць пра шырокую індустрыю беларускіх брэндавых рэчаў пакуль рана, і разам з тым тэндэнцыя відавочная: беларусы хочуць надзяваць сваё ў літаральным сэнсе. У цішотках з вершнікам на кані ездзіць на спаборніцтвы нават нацыянальная зборная па тайскім боксе.

Вулічная вопратка з сюжэтамі з гісторыі, міфалогіі і мастацтва  – гэта часовы трэнд ці глыбокая патрэба выявіць сваё нацыянальнае “я”? Якая філасофія беларускаарыентаванага брэнду адзення? У чым сакрэт яго поспеху? Ці варта выпускаць такую вопратку масава?

Пра гэта пойдзе гутарка на афлайнавым ток-шоу  “Быць беларусам да ніткі T-shirt: як патрэба ў самавызначэнні робіцца трэндам?”, якое ладзіць кампанія “Будзьма беларусамі!” у Горадні. У размове возьмуць удзел стваральнікі брэндаў моладзевай вопраткі LSTR, “Важный Гусь”, “КУТ”.


Вам можа быць цікава

Фотавыстава «Нечаканы Гродна» ў Гродне

03.09.2025 18:00 - 28.09.2025 18:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Выстава «Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Празе

04.09.2025 17:30 - 21.09.2025 19:00 Dům národnostních menšin (Vocelova 602/3)

Выстава «Архіў. Прастора паміж...» ў Мінску

04.09.2025 18:00 - 23.11.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Канцэрт класічнай музыкі ў Вільні

07.09.2025 (14:00 - 16:00) Замак (Naujoji Riovoniu, 10 (2 паверх))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ