Беларускамоўная аўтарская экскурсія пра каву

03.02.2019 10:00 - 17:00 Unnamed Venue Бясплатнае

Упершыню ў Менску пройдзе беларускамоўная аўтарская экскурсія пра каву.

У нядзелю 3 лютага Арт Сядзіба запрашае на кававую вандроўку па вуліцах беларускай сталіцы. Падарожжа будзе насычанае гісторыямі пра кавярні ды цукерні Менску 19-га стагоддзя, пра вядомых асобаў, што наведвалі іх ды шмат якія іншыя цікавосткі.

Сапраўдных вандроўнікаў ды каваманаў чакаюць выкшталцоныя філіжанкі з гарачымі менскімі кававымі гісторыямі ды з гістарычнымі смачнюхамі, якія сагрэюць вас у зімовыя халады.

Рэгістрацыя на вандроўку праз гугл-форму.

Уся дадатковая інфамрацыя праз кантакты: 8-025-5458430 (viber), 8-044-5386283 (Валерыя), а таксама праз е-mail: bielkultura@gmail.com


Вам можа быць цікава

Экскурсія па выставе Уладзіміра Басалыгі «Пад нябёсамі радзімы» ў Мінску

09.04.2026 (18:00 - 20:00) Галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

СамШазам у Варшаве

22.04.2026 19:00 - 23.04.2026 22:00 Canoe Lounge (Świętokrzyska 14)

Palina ў Лісабоне

30.04.2026 (20:00 - 22:00) Republica da Musica (R. do Centro Cultural 29)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ