Экскурсія па выставе Уладзіміра Басалыгі «Пад нябёсамі радзімы» ў Мінску

09.04.2026 18:00 - 20:00 Галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10) 10 BYN
У чацвер, 9 красавіка, у галерэі Шчамялёва ладзяць экскурсію па выставе графікі Уладзіміра Басалыгі «Пад нябёсамі радзімы».

На выставе — больш за 40 твораў. Сярод іх аўталітаграфіі, афорты і графічныя аркушы, створаныя пры дапамозе каляровых і вугальных алоўкаў, тушы, пастэлі і прысвечаныя архітэктурным помнікам Беларусі.

Падчас экскурсіі слухачы змогуць даведацца, што паслужыла штуршком да стварэння гэтых твораў і якой працаёмкай была падрыхтоўка да выявы культавых аб’ектаў, якія навечна зніклі з зямлі, не пакінуўшы пасля сябе амаль ніякіх слядоў.

Важнае месца ў жыцці і творчасці Уладзіміра Басалыгі займала кніжная графіка. Ён з прыемнасцю займаўся мастацкім афармленнем і класічнай літаратуры, і дзіцячых казак. Гэтая тэма таксама будзе закранута падчас экскурсій.

Не застануцца без увагі і цікавыя факты з біяграфіі мастака, невядомыя шырокай публіцы. Гасцей чакае аповед пра гісторыю стварэння прадстаўленых на выставе работ, жыццё майстра, пра тое, як нараджаліся і ажыццяўляліся задумы.

Квіткі: 10 рублёў — для дарослых, 8 рублёў — для студэнтаў, 6 рублёў — для школьнікаў. Запісвайцеся па нумары +375173422426 ці праз мэйл artgalleryminsk@gmail.com.



Вам можа быць цікава

Выстава аднаго шэдэўра: «Прагулка» Марка Шагала ў Мінску

08.04.2026 11:00 - 06.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Спектакль «Ваўкі» ў Любліне

16.04.2026 19:00 - 18.04.2026 21:30 Centrum Kultury w Lublinie (Peowiaków 12)

Шахматны турнір у Варшаве

19.04.2026 (09:30 - 11:30) (Malawskiego, 6)

Palina ў Парыжы

08.05.2026 (20:30 - 22:30) Café de Paris (158 rue Oberkampf)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ