“Беларуская Прастора” запрашае сяброў на прэзентацыю сваіх выданняў!

24.12.2013 18:00 - 20:00 Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна (вул. Гікалы, 4) Бясплатнае

24 снежня 2013 года (аўторак) культурніцкая пляцоўка “Беларуская Прастора” запрашае на прэзентацыю аўдыёкнігі Янкі Маўра “Палескія рабінзоны”, “У краіне райскай птушкі” і насценнага “ВАЯРСКАГА КАЛЕНДАРА”.

Прэзентацыя адбудзецца ў Пушкінскай бібліятэцы (Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна) па адрасе: г. Мінск, вул. Гікалы, 4. Пачатак а 18-й гадзіне. Уваход вольны.

У імпрэзе возьмуць удзел: унукі Янкі Маўра, Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч, Зміцер Сасноўскі, Аксана Спрынчан, Яраш Малішэўскі, Тацяна Беланогая, Серж Мінскевіч, Юры Усціновіч, Ладзімір Лічко, Іван Іваноў, Андрэй Паддубскі, Алесь Калоша, Міхась Башура, Алесь Квіткевіч.

Вас чакаюць цікавыя музычныя і літаратурныя выступы, конкурсы з падарункамі, захапляльныя рыцарскія баёўкі ад клуба гістарычнай рэканструкцыі “Гівойт” і магчымасць сфатаграфавацца з сапраўднымі рыцарамі!

Чытаць цалкам — пра імпрэзу і пра выданні.


Вам можа быць цікава

Выстава «Музей — гэта мы!» у Мінску

01.04.2026 17:00 - 15.07.2026 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Выстава Валерыя Шчаснага «Вымярэнне» ў Віцебску

13.05.2026 10:00 - 28.06.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Прэзентацыя арт-альбома Аляксандра Сінкевіча «Небаўзяцце» ў Мінску

27.05.2026 (19:00 - 21:00) кінатэатр «Піянер» (вул. Энгельса, 20)

Спектакль «Мінскае мора» ў Варшаве (16+)

29.05.2026 (19:00 - 20:20) Garnizon Sztuki (Marii Konopnickiej 6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ