Беларускі дзень рока ў Варшаве: Sciana i Terrakod

27.04.2014 20:00 - 23:00 Centralny Dom Qultury (Burakowska 12, 01-066 Warsaw, Poland) 10-15 zl

Sciana, адзін з найстарэйшых беларускіх рок-гуртоў, дасць вялікі канцэрт у Варшаве. Новы альбом гурта “My zostaniemsia” будзе прэзентаваны у варшаўскім клубе Centralny Dom Qultury 27 красавіка. Канцэрт у CDQ стане першым  вялікім “сталічным” канцэртам гурта з новым гукам (замест саксафону цяпер ді-джэй) і новым альбомам у Польшчы. Разам з  Sciana  заграе яшчэ адзін гурт з Беларусі – TerraKod  – жывы драйв дзяцей Палесся, якія спалучаюць альтэрнатыву і фолк, дысідэнцкую лірыку з народнай мудрасцю.  

Sciana вядомая польскаму слухачу найперш як пераможца XII фестывалю Rock-Nocą. Акрамя таго гурт граў у Кракаве, Катовіцах, Аўгустове і іншых гарадох, ахопліваючы сваімі канцэртнымі трасамі ў роўнай ступені Беларусь, Польшчу і Украіну. Беларуска-украінская песня “Нашыя краіны Беларусь ды Украіна”, запісаная з гуртом Rolliks, стала  адным з сімвалаў славянскай еднасці і пошуку самаідэнтыфікацыі як беларусаў, так і украінцаў.

Aльбом My zastaniemsia выйшаў у канцы 2013га году як «энэргічная і глыбокая плытка». Першы канцэрт адноўленага складу гурта адбыўся ў Мінску на рок-фестывалі Даем Рады, дзе гурт намінаваўся на гурт году і прадэманстраваў ужывую, чаго варты. Пасля канцэрту ў Варшаве гурт вяртаецца з канцэртамі ў Беларусі – у Мінску і рэгіёнах.

TerraKod – гэта жывы драйв дзяцей Палесся, якія заварылі альтэрнатыву і фолк. Гурт выконвае цяжкую гітарную музыку з нязменнай дудой і гендэрна роўнай вакальнай парай наперадзе. Група пачалася як жывы “all stars band” музыкаў з Берасця і стала пераможцай фестываляў Sound of Borderland 2012 (PL) і Men’s Fest 2011(BY). Паспяхова выступала на ўсходнееўрапейскіх фестывалях Zahid, Basowiszcza, Bandersztat, Kupalskaje Kola і ў якасці хэдлайнера на беларускім Men’s Fest 2012.

Найбольш вядомы праз свае жывыя акты, гурт не адмаўляецца ад студыйнай дзейнасці – быў запісаны EP “TRKD”, а зараз поўнай хадою ідзе праца над паўнафарматным альбомам. Першы сінгл з будучага альбому, “Мята”, з’яўляецца прысвячэннем Эрнэсту Хэмінгуэю. Рэліз утрымлівае дзве версіі галоўнай песні – беларускую і польскую, а таксама канцэртны баевік “Брудныя танцы”. Сінгл дае зразумець, якім будзе лонгплэй: грув, дуда і брудныя танцы.

 


Вам можа быць цікава

MY WAY FESTIVAL у Мінску

02.08.2025 10:00 - 03.08.2025 20:00 батанічны сад (вул. Сурганава, 2б)

Васільковыя пленэры ў музеі-дачы Васіля Быкава пад Мінскам

02.08.2025 14:00 - 30.08.2025 17:00 музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Выстава Андрэя Савіча «Жывапіс па палатне, паперы і сэрцы» ў Мінску

02.08.2025 18:00 - 14.09.2025 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ