Беларускія вячоркі да музычнай капэлы “Санорус” і дырыжора Марыны Трэцяковай

01.03.2019 18:30 - 18:30 Нацыянальнай Школы Прыгажосці (вул. Мельнікайтэ, 4) Бясплатнае
Запрашаем вас 1 сакавіка ў 18.30 на беларускія вячоркі да музычнай капэлы “Санорус” і дырыжора Марыны Трэцяковай.
Нашае жыццё… Яно сплятаецца з мільёнаў ніцін, якія даруе нам лёс… Чорныя і белыя ніткі сплятаюцца ў адзінае палатно, якое аздабляецца яркімі арнаментамі -фарбамі. Кожная ніцінка – выходзіць з кола часу, якое круціцца хутка, няспынна. Але паспрабуй сустрэцца з даўніною, паспрабуй зліцца з мінулым і ты адкрыеш для сябе тую невычэрпную крыніцу, што захавалі для нас нашыя продкі.
Новая праграма музычнай капэлы “Санорус” гэта спроба перанесці нас у атмасферу старадаўніх вясковых вячорак, калі ўсе разам веселяцца ды гумораць. Гэты вечар поўніцца рознымі забавамі ды смешымі размовамі, яскравымі жартамі і танцамі, і безумоўна ж добрымі ды самымі любімымі песнямі. У гэты вечар разам з артыстамi капэлы мы ўспомнім ўлюбёныя народныя песні: “Купалінка”, “Ой, сівы конь бяжыць…”, “Рушнікі”, “Што за месяц…” і іншыя.
Рэжісер – Іван Давыдзенка
Дырыжор – Марына Трэццякова
Дзіцячы тэатр моды KRASAVIK ад Нацыянальнай Школы Прыгажосці
Галоўны дырыжор і мастацкі кіраўнік капэлы “Санорус” Аляксандр Хумала

Вам можа быць цікава

Выстава "Погляд скрозь час" у Гродне

19.02.2026 17:30 - 15.03.2026 19:00 КЦ "Фестывальны" (вул. Тэльмана, 4)

Масленіца ў Суле

28.02.2026 14:00 - 01.03.2026 17:00 парк гісторыі Сула (Сула)

Girls Fuck Up Night у Варшаве

05.03.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ