Цэх Жывой Гісторыі. Новы сезон

05.11.2019 19:00 - 20:00 Lidbeer bar светлы (вул. Кульман, 1) Уваход вольны

Цэх Жывой Гісторыі вяртаецца!!!

Цяпер у новай класнай лакацыі - у бары Lidbeer светлы, цяпер - з вольным уваходам!
У новым сезоне нас чакаюць займальныя сустрэчы з на гістарычныя тэмы з лепшымі спецыялістамі ў барнай атмасферы

Першая сустрэча: 5-га лістапада

Мікалай Плавінскі - П’еса аб жыцці крывічоў у двух дзеях:
- дзея першая, пераважна трагічная,
- дзея другая, побытава-пастаральная

Гісторыя кожнага старажытнага народу – гэта заўжды сапраўдныя тэатральная п’еса, поўная і трагізмк, і камізму, і масы недавказаных думак і поглядаў. Не з’яўляюцца выключэннем і крывічы – раннесярэднявечныя жыхары Паўночнай і Цэнтральнай Беларусі, Паўднёвай Пскоўшчыны, Смаленшчыны і Цвярскога Верхневолжа.
Падчас першай сустрэчы новага сезону “Цэха жывой гісторыі” вы зможаце пачуць пра штодзённыя заняткі, побыт, пахавальны абрад і іншыя аспекты жыцця крывічоў ад археолага, які з імі знаёмы практычна “асабіста”.

5 лістапада, 19.00
Lidbeer bar светлы (Кульман, 1)
Уваход вольны
Інфалінія і бронь: +375336611432

Падзея на Facebook


Вам можа быць цікава

Майстар-класы па традыцыйных беларускіх спевах у Варшаве

10.05.2025 11:00 - 11.05.2025 15:00 фонд «Метамарфозы» (вул. Маршалкоўская 81/20)

tochka K у Варшаве

22.05.2025 (20:30 - 22:00) галерэя «Septem of Swords» у бары «Карма» (Aleja 3 Maja 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ