Майстар-класы па традыцыйных беларускіх спевах у Варшаве

10.05.2025 - 11.05.2025 11:00 - 15:00 фонд «Метамарфозы» (вул. Маршалкоўская 81/20) 300 злотых



10 і 11 траўня, у суботу і нядзелю, у Варшаве ладзяць майстар-класы па традыцыйных беларускіх песнях.





У свет беларускай жаночай песні ўвядзе вас спявачка, этнамузыкалагіня і знаўца беларускага фальклору Ірына Мазюк.


У праграме:

  •  Веснавыя і вясельныя песні Цэнтральнабеларускага Палесся. Гукавая характарыстыка гетэрафонных спеваў па бурдонным прынцыпе.
  •  Лугавыя песні. Традыцыя двухгалосага жаночага спеву цэнтральнай Беларусі.
  •  Веснавыя аднагалосныя песні паўночна-ўсходняй часткі Беларусі.


Семінар будзе весціся на беларускай мове з перакладам на польскую.


Кошт удзелу — 300 злотых гатоўкай на ўваходзе. Запісвайцеся па спасылцы ўнізе.



Вам можа быць цікава

Лекцыя «Броўка вандруе» ў Мінску

17.09.2026 (18:00 - 19:30) літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30)

Выстава Аляксандра Адамава «hyperMother. Shared Breathing» у Варшаве

18.09.2026 14:00 - 04.10.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Спектакль «Мастак. Вяртанне ў Віцебск» у Віцебску

26.09.2026 (17:00 - 19:00) тэатр «Лялька» (вул. Пушкіна, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ