У нядзелю, 26 кастрычніка, у Беларускім Доме адбудзецца сустрэча для былых палітвязняў "Коўчынг, інтэграцыя, адпачынак".
Гэтай сустрэчай Беларускі Дом распачынае цыкл сустрэч для тых, хто перажыў складанае, але хоча знайсці сябе наноў - у новай краіне, у новым жыцці.
Падчас сустрэч будуць гаварыць пра камунікацыю, упэўненасць у сабе, першае ўражанне, размовы з працадаўцамі, тайм-менеджмент і іншыя тэмы, якія дапамагаюць адчуць сваю сілу і знайсці сябе наноў, а пасля вас чакае супольная вячэра і сяброўскія размовы.
Вядучы трэнінгу - Аляксей Бурносенка, карпаратыўны кансультант, бізнес-трэнер і коуч, чыё пакліканне - раскрываць патэнцыял людзей праз майстэрства камунікацыі, прамовы і перамоваў.
Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.