Чытанні па-беларуску «Ах, Жах» у Кракаве

15.10.2022 13:00 - 15:00 Scena Supernowa (Zyblikiewicza 12/4) Бясплатнае

У суботу, 15 кастрычніка, завітвайце на беларускія чытанні для дзетак і дарослых. Чытаць будуць кніжку «Ах, Жах» Катаржыны Рырых і ілюстратаркі Гражынай Рыгіль.



Дата: 15 кастрычніка

Час: з 13.00 да 15.00 (час мясцовы)

Месца: Scena Supernowa, Zyblikiewicza 12/4, Кракаў 

Ілюстрацыі з кнігі вы зможаце пабачыць на сценах і ў выглядзе складанак-пазлаў пад акампанемент чытання гэтага фантастычнага апавядання.

«Ах, Жах» — кніжка пра тое, што ваўкалакі ды стрыгі таксама ходзяць да школы і маюць тыя самыя праблемы, што і звычайныя дзеці. Няпраўда, што ў іх свеце няма здзекаў, што яго жыхароў нічога не страшыць... яны могуць быць бездапаможнымі, падбухторанымі, а нават закаханымі.

Ладзяць чытанні ў межах імпрэзы «Дзеці Нашых Суседзяў». Запрашаюць дзетак і дарослых усіх узростаў!

Уваход вольны!




Вам можа быць цікава

Выстава «Салідарнасць — мадэль, манумент, сімвал» ў Мінску

10.09.2026 19:00 - 03.10.2026 17:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Восеньскі салон у Мінску

18.09.2026 19:00 - 18.10.2026 17:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Кінафэст «Bulbamovie» ў Зялёнай Гуры

21.09.2026 (18:00 - 21:00) Piekarnia Cichej Kobiety (ulica Fabryczna 13B)

Каталіцкі Спеўны Уікэнд у Варшаве

21.09.2026 (18:00 - 21:00) касцёл св. Фаўстыны (Żuromińska 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ