Чытаем Караткевіча разам!

29.03.2016 18:15 - 19:00 Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі (пл.Парыжскай Камуны,1) Бясплатнае

Беларускія зоркі спорту, кіно, тэлебачання, тэатра і эстрады разам прачытаюць творы Уладзіміра Караткевіча 29 сакавіка на вечары, які Вялікі тэатр Беларусі праводзіць сумесна з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры.

Вершы, урыўкі з прозы знакамітага беларускага пісьменніка, а таксама песні на словы класіка прагучаць у гэты вечар у камернай зале тэатра у 18.15 перад пачаткам оперы “Сівая легенда”.

На адной сцэне будуць гімнастка бронзавы прызёр лонданскай Алімпіяды-2012 Любоў Чаркашына, саліст оперы Вялікага тэатра Беларусі Ілля Сільчукоў, акцёр, рэжысёр, мастацкі кіраўнік Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Аляксандр Гарцуеў, тэлевядучая, спявачка і аўтар песень Вольга Рыжыкава, актрыса тэатра і кіно Алена Дуброўская, спявак і тэлевядучы Тэо, а таксама тэлевядучая Наталля Бібікава і яе муж, акцёр Андрэй Бібікаў.

У фае тэатра на адзін вечар разгорнецца выстава “Уладзімір Караткевіч. Быў. Ёсць. Буду”. Гледачы таксама пазнаёмяцца з рэдкімі фатаздымкамі Уладзіміра Караткевіча і пачуюць голас класіка – з архіўных запісаў пісьменніка.

А галоўнае, на сцэне Вялікага тэатра гледачы ўбачаць шэдэўр нацыянальнага мастацтва – оперу “Сівая легенда”, у стварэнне якой сваю працу і талент уклалі кампазітар Дзмітрый Смольскі і аўтар лібрэта Уладзімір Караткевіч (ён сам напісаў лібрэта да оперы паводле сваёй аднайменнай аповесці).

опера “Сівая Легенда”
У антракце гледачы таксама змогуць прачытаць улюбёныя радкі з твораў класіка. Удзельнікам будуць уручаны падарункі і сувеніры ад Вялікага тэатра.

Даведкі і заказ білетаў: 239 28 64, 334 80 74, 334 06 66, а таксама на bolshoibelarus.by і kvitki.by.


Вам можа быць цікава

Багач святкуюць у Дукоры

20.09.2025 (13:00 - 18:00) Дукорскі маёнтак (вул. Школьная, 1)

«Ляпіс Трубяцкі» ў Кракаве

20.09.2025 (20:00 - 22:00) Klub Kwadrat (Stanisława Skarżyńskiego 1)

Ідрак Мірзалізадэ ў Рызе (18+)

26.09.2025 (21:00 - 22:30) kinoteātris K. Suns (Elizabetes iela 83/85)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ