Cinema Perpetuum Mobile 2016 у Віцебску

06.10.2016 - 09.10.2016 19:00 - 19:00 ------------ Уваход вольны

Фестываль кароткаметражных фільмаў Cinema Perpetuum Mobile 2016 вяртаецца ў Віцебск у фармаце: 4 дні – 4 пляцоўкі. Цягам 4-х дзён з 6 па 9 кастрычніка на 4-х культурніцкіх пляцоўках будзе адбывацца трансляцыя розных праграм фестывалю. Пачатак усіх паказаў у 19:00

6.10 – Праграма музычнага відэа “Visual music” – Арт-паб Torvald (вул. Камсамольская,32)

7.10 – Дакументальная конкурсная праграма – VZAP (вул. Кастрычніцкая,2)

8.10 – Эксперыментальная конкурсная праграма – Арт-прастора Талстога,7

9.10 – Анімацыйная праграма – бітлз-клуб (вул. Кастрычніцкая,12)

Уваход: free-donation. Інфа: +37525 9133876

Сinema Perpetuum Mobile (СРМ) – гэта некамерцыйнае культурнае мерапрыемства, якое мае на мэце прасоўванне незалежнага аўтарскага кінематографа; пошук новых формаў і рашэнняў у кінамастацтве, развіццё культурнай разнастайнасці ў кіно і ўмацаванне сувязяў паміж кінематаграфістамі і кінематаграфічнымі супольнасцямі па ўсім свеце.

Паводле арганізатараў


Вам можа быць цікава

Майстар-клас па пісанках у Мінску

10.04.2026 (16:30 - 19:45) Галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

«Relikt» ва Уроцлаве

25.04.2026 (20:00 - 22:00) Alive (Kolejowa 12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ