• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Канцэрты Мінск

Cвяточны канцэрт “МУЗЫЧНАЕ ПАДАРОЖЖА ПРАЗ СТАГОДДЗЕ”

Пачатак: 18.03 (19:00)
Канец: 18.03 (19:00)
Белдзяржфілармонія
(Мінск, пр. Незалежнасці, 50)
Google

18 сакавіка 2018 года на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца cвяточны канцэрт “МУЗЫЧНАЕ ПАДАРОЖЖА ПРАЗ СТАГОДДЗЕ”, прысвечаны сотай гадавіне аднаўлення незалежнасці Польшчы. Ансамбль салістаў “КЛАСІК-АВАНГАРД” пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Байдава прадставіць з гэтай нагоды цікавую праграму, якая будзе складацца з выдатных прыкладаў польскай музыкі апошняга стагоддзя, а таксама твораў сучасных беларускіх кампазітараў.

У 2018 годзе Польшча адзначае 100-годдзе аднаўлення Незалежнасці. У гонар гэтай падзеі ўрад Рэспублікі Польшча зацьвердзіў шматгадовую дзяржаўную праграму “Незалежная” (Niepodległa) на 2017-2021 гг., мэта якой аб’ядноўваць і падтрымліваць шматлікія культурныя ініцыятывы, у тым ліку і міжнародныя, прысвечаныя святкаванню 100-гадовага юбілею аднаўлення незалежнасці Польшчы.

За незалежнасць змагаліся цэлыя пакаленні палякаў, пра яе марылі паэты і мастакі, пра яе думалі таксама кампазітары і музыканты. У праграме канцэрта “Музычнае падарожжа праз стагоддзе” прагучыць  музыка кампазітараў, творчы шлях якіх быў непасрэдна звязаны з перыядам аднаўлення незалежнасці. Гэта будуць творы Ігнацыя Яна Падэрэўскага – вялікага піяніста і першага прэм’ер-міністра незалежнай польскай дзяржавы;  Караля Шыманоўскага – выдатнага кампазітара адроджанай у 1918 годзе Польшчы, “бацькі” авангарда  ў галіне музыкі;  Зыгмунта Краўзэ – прыхільніка «ўнізму» ў музыцы – напрамку,  які стварыў пасля аднаўлення незалежнасці мастак Уладзіслаў Страмінскі,   ураджэнец Мінска і адзін з найважнейшых тэарэтыкаў новага польскага авангарда; Кшыштафа Пэндэрэцкага – аднаго з самых паважаных польскіх кампазітараў сучаснасці і іншых. Прагучыць таксама музыка сучасных беларускіх кампазітараў, прысвечаная альбо натхнёная Польшчай. Спецыяльны госць канцэрта – Старшыня Саюза польскіх кампазітараў, музыказнаўца і публіцыст Мечыслаў Камінэк.

Праект атрымаў падтрымку:
– Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспубліка Польшча ў рамках шматгадовай праграмы “Незалежная” на 2017-2021 гг. www.mkidn.gov.pl
– Інстытута Адама Міцкевіча  ў рамках праграмы „Культурныя масты” www.culture.pl.

Арганізатары канцэрта:

Беларуская дзяржаўная філармонія  www.philharmonic.by

Саюз польскіх кампазітараў  www.zkp.pl

Польскі цэнтр музычнай інфармацыі  www.polmic.pl

Польскі Інстытут у Мінску  www.instpol.by

 

 


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
    • «Застаецца толькі спадзявацца, што мы ўсе яшчэ зайграем разам». Музыка Аляксандр Казакевіч пра вымушаны пераезд і пра тое, як граць адначасова ў чатырох гуртах
    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • Топ-5 песень Міхала Анемпадыстава
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип