«Дзённікі. 24.02-09.03»: дабрачынная анлайн-імпрэза ад Купалаўцаў

23.03.2022 19:00 - 21:00 анлайн Бясплатнае

23 сакавіка Купалаўцы ладзяць анлайн-імпрэзу «Дзённікі. 24.02-09.03», заснаваную на запісах сведкаў вайны ва Украіне.



Дата: 23 сакавіка

Час: 19.00 (час мінскі)

Месца: ютуб-канал «Купалаўцы»

Ёсць два чалавекі — украінец і беларус.
Абодва цяпер ва Украіне.
Украінец — Анатоль Стрэляны, пісьменнік. Застаўся ў сябе ў Ахтырцы Сумскай вобласці.
Беларус — Яўген Барышнікаў, айцішнік. Рэлакаваўся ва Украіну і застаўся ў Львове.
Абодва вядуць дзённікі.

З дазволу аўтараў, з дапамогай іх уласных запісаў з 24 лютага па 9 сакавіка 2022 года Купалаўцы распавядуць гісторыі жыцця на тэрыторыі краіны, ахопленай вайной.

Дзённікі чытаюць:

Алег Гарбуз
Зоя Белахвосцік
Аляксандр Гарцуеў
Аляксандр Зелянко
Валянціна Гарцуева
Крысціна Дробыш
Міхась Зуй


Тэатр не павінен маўчаць. Зброя тэатра — гэта і ёсць слова.

Падчас эфіру Купалаўцы прапануюць далучыцца разам да падтрымкі ўкраінскіх дзеячаў культуры, арганізаванай Фондам Open Culture, Беларускім ПЭН-цэнтрам, ПЭН-цэнтрам Украіны і Польскім ПЭН-клубам.

Сабраныя сродкі пойдуць на забеспячэнне надзённых патрэб дзеячаў украінскай культуры, якія знаходзяцца ў небяспецы, а менавіта:

• тэрміновае перасяленне ў гарады Заходняй Украіны,
• тэрміновы выезд і пасяленне ў бяспечных краінах.

Першыя 5 000 еўра ўжо перадададзеныя PEN Ukraine.


Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы» ў Мінску

21.08.2026 10:00 - 04.10.2026 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (пераходная галерэя) (К. Маркса, 24)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Варшаве

22.09.2026 (19:00 - 20:40) Terminal Kultury Gocław (ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ