Дабрачынная экскурсія па Станькаве

08.05.2022 14:00 - 16:00 (Дзяржынскі раён) Бясплатнае

8 траўня экскурсійны праект «Набліжэнне» ладзіць дабрачынную вандроўку ў Станькава з экскурсаводам Надзеяй Палтаржыцкай.



Дата: 8 траўня

Час: 14.00

Месца збору: школа (такая ж назва прыпынку), Станькава

Гэта цудоўнае месца хавае ў сабе шмат гісторый мінулага і нават сучаснага.

Падчас экскурсii вы:

— даведаецеся, дзе знаходзiлася адна з лепшых калекцый старажытнасцей у Еўропе;

— прагуляецеся па старым парку i каля маляўнiчага возера;

— паслухаеце легенды гэтых мясцiн;

— пашукаеце падземныя хады да палаца.

А таксама ўзгадаеце слаўны род Гутэн-Чапскiх, i асаблiва Караля Гутэн-Чапскага, якi шмат зрабiў для Мiнска.

Дабрацца да Станькава з Мінска можна на маршрутцы 1261 ад ст. м. «Малiнаўка» (ехаць каля1 г. 20 хв.).

Кошт вандроўкі — данат ад 10 рублёў. 

Папярэдні запіс па спасылцы вельмі пажаданы. Так арганізатары змогуць загаддзя паведаміць пра змены.


Вам можа быць цікава

Выстава «Petroleum» у Гомелі

04.09.2026 17:00 - 18.09.2026 17:00 галерэя Вашчанкі (вул. Карповіча, 4)

Майстар-клас па стварэнні «відкоў» у Заслаўі

20.09.2026 (12:00 - 14:00) музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ