Дабрачынная прэзентацыя фільма «1991» ад арт-праекта «Revolution» у Варшаве

16.03.2022 20:00 - 22:00 HOS GALLERY (ul. Dzielna 5) Бясплатнае

16 сакавіка арт-праект «Revolution» мастачкі Дашы Брыян запрашае на дабрачынную выставу-прэзентацыю чарговага свайго фільма «1991».



Дата: 16 сакавіка

Час: 20.00 — 22.00 (час мясцовы)

Месца: HOS GALLERY, ul. Dzielna 5, Варшава

Выстава мастацкіх прац арт-праекта адбываецца ў знак салідарнасці з ўсімі, хто пацярпеў ад людаедскіх дыктатарскіх рэжымаў ці зараз знаходзіцца ў акупацыі. Падчас мерапрыемства будзе збор сродкаў у падтрымку Украіны.

На выставе таксама будзе паказ фільма «1991» пра працоўны рух у Беларусі. Гэты фільм актуальны яшчэ і адказамі, чаму да гэтага часу мы жывем сярод гэтых вар’яцкіх рэжымам нелюдзей, і як яны пазбаўляюць чалавека жадання нешта змяніць.

Аўтары прытрымліваюцца меркавання, што глядач гэтаксама свабодны, як і аўтар, і таму чакаюць гледачоў у любы час з 20.00 да 22.00.


Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава шэдэўраў Парыжскай школы ў Мінску

26.06.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава «Гукі роднай зямлі: беларускія народныя інструменты» ў Віцебску

30.06.2026 15:00 - 10.08.2026 18:00 Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці (вул. Леніна, 35А)

Спектакль «Дарожныя прыгоды Віты» ў Познані

25.07.2026 (16:00 - 17:00) Барак Культуры (al. Marcinkowskiego 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ