Дабрачынны шахматны анлайн-турнір у падтрымку Украіны

30.04.2022 18:00 - 20:00 анлайн Бясплатнае

30 красавіка Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці ладзіць аднадзённы шахматны анлайн-турнір у падтрымку дзяцей, пацярпелых ад вайны ва Украіне.



Дата: 30 красавіка

Час: 18.00 (CET)

Месца: платформа lichess.org

Прыняць удзел можа кожны. Неабавязкова ведаць, што такое гамбіт ці эндшпіль. Калі вы ведаеце, як «хадзіць канём» па шахматнай дошцы ці вы проста захоплена глядзелі серыял «Ход каралевы», то смела можна спрабаваць свае сілы ў турніры Chess Solidarity Cup, каб дапамагчы дзецям.

Для удзелу рэгіструйцеся на сайце chesssolidarity.com.

Усе сродкі, сабраныя на турніры, будуць накіраваны самай вялікай дзіцячай бальніцы ва Украіне — АХМАТДЫТ.

Мінімальны кошт удзелу ў турніры — 10 еўра.

Дзеці павінны жыць! Салідарнасць — наша сіла!


Вам можа быць цікава

Выставы Вікторыі Крупскай і Віктара Нікалаева ў Мінску

07.11.2025 18:00 - 11.12.2025 19:00 Галерэя "Арт Фабрыка" (вул. Свярдлова, 2)

Віталь Рыжкоў у Варшаве

19.11.2025 (19:00 - 21:00) Беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

"Петля Пристрастия" ў Кракаве

20.11.2025 (20:00 - 22:00) Klub Zaścianek (Józefa Rostafińskiego 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ