Вясновы Mara Market у Сопаце

11.04.2026 11:00 - 18:00 Mara Hub (Jacka Malczewskiego, 21) Бясплатнае


У суботу, 11 красавіка, у «Мара-хабе» ладзяць
вясновы кірмаш



Гэта будзе цёплы і вельмі душэўны дзень: з хатняй ежай, простымі радасцямі і людзьмі, якія робяць прыгожыя рэчы сваімі рукамі. 

У зале з’явіцца выстава выцінанак — лёгкіх папяровых узораў, у якіх жыве старая беларуская традыцыя. 

У праграме — і майстар-класы: 

13:00 — «Мора сухой пастэллю»
 

Створыце атмасферную працу, пазнаёміеся з базавымі прыёмамі пастэлі, і кожны забярэ з сабой уласную карціну. 

15:00 — «Маленькія гліняныя гісторыі»
 

Будуць ляпіць міні-дэкор для дома, падарункаў, брелокаў або святочнага настрою. 

Для дзяцей таксама падрыхтавалі творчыя майстар-класы — каб можна было не толькі глядзець, але і ствараць нешта сваё. 


Уваход вольны. Удзел у майстар-класах — за данаты. 



Вам можа быць цікава

Выстава Валерыя Счастнага ў Віцебску

16.04.2026 16:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Квіз «Пытаннечкі» ў Беластоку

14.05.2026 (18:00 - 20:00) сядзіба Фонду Tutaka (ul. Ciołkowskiego, 24)

Майстар-клас па відзіках на лецішчы Быкава ў Ждановічах (6+)

23.05.2026 (14:00 - 16:00) Музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ