Света Бень у Амстэрдаме

10.04.2026 19:15 - 21:00 localie.hub (Rudi van Dantzigstraat 3 (Attic) 1095 PK) 35 EUR
У наступную пятніцу, 10 красавіка, Света Бень ладзіць у Амстэрдаме музычна-паэтычны вечар «Каметы, цюльпаны, ровар на гарышчы».

Прагучаць песні і вершы ў дыяпазоне ад сумных да адчайных, ад злых да пацешных, ад трагічных да смешных, якія ствараюць атмасферу то сяброўскай кухні, то абсурднага тэатрыка, то закінутай касмічнай станцыі — каму як заўгодна.

Песні будуць выкананы ў тым выглядзе, у якім яны першапачаткова з’явіліся на свет — пад акампанемент укулеле, гармонікі і кішэннага піяніна.

Гучнае і ціхае, прыгожае і адштурхваючае, вельмі важнае і абсалютна бескарыснае — усё ў гэты вечар сустрэнецца, перамяшаецца і ператворыцца ў нешта непазбежна далікатнае і немагчымае для апісання.

Квіткі коштам ад 35 еўра бярыце па спасылцы.



Вам можа быць цікава

TEDxUlicaMińska ў Варшаве

18.04.2026 (12:00 - 14:00) B’Fort (Racławicka 99/будынак 07)

«Relikt» ва Уроцлаве

25.04.2026 (20:00 - 22:00) Alive (Kolejowa 12)

Palina ў Парыжы

08.05.2026 (20:30 - 22:30) Café de Paris (158 rue Oberkampf)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ