Дабрачынны шпацыр «Містычны Мінск»

18.03.2022 19:00 - 20:30 (Свабоды, 8) Бясплатнае

18 сакавіка экскурсійны праект «Набліжэнне» ладзіць дабрачынны шпацыр па містычным Мінску з экскурсаводам Святланай Грышкевіч.



Дата: 18 сакавіка

Час: 19.00

Месца: аглядная пляцоўка насупраць Свабоды, 8 (ля сувенірнага аўтобуса), Мінск

Гаворка пойдзе пра легенды і прывідаў, загадкі і цуды. І гэта ў самым сэрцы Менска!

Пасля шпацыру ўдзельнікі дакладна будзуць ведаць:

• Хто такая Менская Князёўна і як яна ўплывае на наш горад дагэтуль;

• Дзе шукаць менскіх прывідаў і чаму іх не варта баяцца;

• Як пазбавіцца ад эпідэміі (вельмі актуальна ў апошні год!);

• Чаму лепш не хадзіць ля Свіслачы ў цёмны час;

• Куды ісці, каб праверыць словы на сумленнасць ды іншыя цікавосткі.

Дабрачынныя шпацыры «Набліжэння» накіраваныя ў першую чаргу на знаёмства з роднымі мясцінамі і спазнанне сваёй культуры. Па жаданні можна аддзячыць «Набліжэнню» данатам.

Запіс на вандроўку не вядзецца, проста прыходзьце.


Вам можа быць цікава

Выстава Лізаветы Пастушэнка «Лабірынты памяці» ў Мінску

24.04.2025 17:00 - 25.05.2025 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (пераходная галерэя галоўнага корпуса музея) (вул. Леніна, 20)

Сустрэча «Глыбокія чытанні: сяброўства» ў Вене

13.05.2025 (17:00 - 20:00) Венскі фальклорны музей, Otto Wagner Areal, павільён 1 (Baumgartner Höhe 1)

Купалле ў Сіэтле

13.06.2025 12:00 - 15.06.2025 18:00 850 Camp Koinonia Lane Cle Elum

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ