Дабрачынны «Шпацыр па Магазіннай» у Мінску

12.05.2022 19:00 - 20:30 чыгуначны вакзал (вул. Прывакзальная, 5) free donation

12 траўня экскурсійны праект «Набліжэнне» ладзіць дабрачынную экскурсію па былой Магазіннай вуліцы у Мінску з экскурсаводам Таццянай Даўгач.



Дата: 12 траўня

Час: 19.00

Месца збору: галоўны ўваход на чыгуначны вакзал, вул. Прывакзальная, 5, Мінск

Не бачылі такой назвы ў Мінску? А сучасная вуліца Кірава мае досыць насычаную і драматычную гісторыю. Спачатку праз яе пралягалі гарадскія ўмацаванні, потым яна з’яўлялася лагістычным цэнтрам усяго губернскага Мінску, а пасля нават мела няўдалую спробу стаць праспектам!

Дабрачынныя шпацыры «Набліжэння» накіраваныя ў першую чаргу на знаёмства з роднымі мясцінамі і спазнаваннем сваёй культуры. Напрыканцы экскурсій вы можаце аддзячыць «Набліжэнню».

Запіс на вандроўку не вядзецца, проста прыходзьце. Запрашайце сяброў і дазвольце сабе перадыхнуць.


Вам можа быць цікава

Выстава «Салідарнасць — мадэль, манумент, сімвал» ў Мінску

10.09.2026 19:00 - 03.10.2026 17:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Выстава «Драўляныя карункі» ў Заслаўі

17.09.2026 10:00 - 01.11.2026 19:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

Максім Знак у Амстэрдаме

19.09.2026 (18:00 - 20:00) рэстаран «Pllek» (T.T. Neveritaweg 59)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ