• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Мінск

Дабрачынны «Шпацыр па Падгорнай» у Мінску

Пачатак: 24.05 (18:30)
Канец: 24.05 (20:00)
(Мінск, вул. Энгельса, 7)
Google


24 траўня экскурсійны праект «Набліжэнне» кліча на дабрачынную экскурсію па былой Падгорнай вуліцы ў Мінску з экскурсаводам Таццянай Даўгач.



Дата: 24 траўня

Час: 18:30

Месца: фантан ў Аляксандраўскім скверы, вул. Энгельса, 7, Мінск

Любы горад — гэта адкрытая кніга. Адны гарады падобныя да захапляльных эпапей. Іншыя — да шматтомных раманаў. Наш жа Мінск — эклектычны зборнік навэл.

Тут ёсць павучальныя прытчы, і мудрагелістыя фантасмагарычныя аповеды, гераічныя сагі і пампезныя оды мінулым эпохам, напоўненыя драматызмам трагедыі і наіўныя добрыя казкі, якія падтрымліваюць нашу веру ў лепшае.

Асаблівае месца ў гэтай кнізе займае цікавая п’еса, у якой дзіўным чынам пераплятаюцца лёсы, нечакана змяняюцца дэкарацыі, з’яўляюцца новыя самабытныя персанажы. Дзеянне гэтай п’есы расцягнулася амаль на 200 год. 200 год непаўторнай вуліцы Падгорнай, цяпер Карла Маркса.

Дабрачынныя шпацыры «Набліжэння» накіраваныя на знаёмства з роднымі мясцінамі і спазнаванне сваёй культуры. Па жаданні можна аддзячыць «Набліжэнню» данатам.

Запіс на вандроўку не вядзецца — проста прыходзьце.




« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
    • Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM